factograf
BE
Sign in

FreeDOS

FreeDOS

Key facts

дата заснавання / стварэння12 студзеня 1998 г.
дата публікацыі12 студзеня 1998 г.
гэтааперацыйная сістэма
All data from the card 11
Распрацоўшчык
Праект FreeDOS
Сямейства АС
DOS
Першы выпуск
12 студзеня 1998
Апошняя версія
1.1 — 1 студзеня 2012
Падтрымлівае платформы
X86
Тып ядра
Маналітнае
Інтэрфейс
Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM
Ліцэнзія
GNU GPL, іншыя (уключаючы несвабодныя)
Стан
Актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду
github.com/FDOS
Вэб-сайт
freedos.sourceforge.net www.freedos.org

FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі. Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.

Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell, HP і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung.

Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC.

Гісторыя версій

Гісторыя версій FreeDOS
Версія Статус Кодавае імя Дата
0.05 ALPHA — 12 студзеня 1998
0.1 BETA Orlando 25 сакавіка 1998
0.2 BETA Marvin 28 кастрычніка 1998
0.3 BETA Ventura 21 красавіка 1999
0.4 BETA Lemur 9 сакавіка 2000
0.5 BETA Lara 10 жніўня 2000
0.6 BETA Midnite 18 траўня 2001
0.7 BETA Spears 7 верасня 2001
0.8 BETA Nikita 7 красавіка 2002
0.9rc1 BETA Methusalem ліпень 2003
0.9rc2 BETA — 23 жніўня 2003
0.9rc3 BETA — 27 верасня 2003
0.9rc4 BETA — 5 лютага 2004
0.9rc5 BETA — 20 сакавіка 2004
0.9 BETA — 28 верасня 2004
0.9sr1 BETA — 30 лістапада 2004
0.9sr2 BETA — 30 лістапада 2005
1.0 FINAL — 3 верасня 2006
1.1 FINAL — 1 студзеня 2012

Камплектацыя

Дыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме FreeDOS
  • The FreeDOS Project (англ.). — Афіцыйны вэб-сайт праекта FreeDOS. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 18 кастрычніка 2006.
  • Свободная ДОС для свободных людей. Обзор FreeDOS.. — Обзор системы (журнал «Системный администратор» №3/2004). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 5 студзеня 2012.

Read next

In 42 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article