factograf
BE

Android

Android
All data from the card 10
Распрацоўшчык
Google Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск
23 верасня 2008 года
Апошняя версія
Android 13 — 15 жніўня 2022
Падтрымлівае мовы
некалькі моў[d]
Падтрымлівае платформы
ARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядра
Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія
GPLv2 — kernelASLv2 — user-space
Стан
актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду
android.googlesource.comandroid-review.googlesource.com/…
Вэб-сайт
android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52 вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года.

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША. Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger) і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.). У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў. Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile. Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, ASUS, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі) пад ліцэнзіяй Apache License.

Згодна з ліцэнзіяй Apache License, вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт (англ.)
  • Google groups «android-developers» (англ.)
  • Android apps developer site (англ.) — сайт распрацоўшчыкаў android-дадаткаў на Google Code
  • Google Play
  • Android N Архівавана 1 жніўня 2016.
  • Android Гульні Архівавана 27 мая 2015.

Read next

In 141 languages

БеларускаяAfrikaansAlemannischaragonésÆngliscOboloالعربيةالدارجةمصرىঅসমীয়াasturianuazərbaycancaتۆرکجهBasa BaliBoarischбеларуская (тарашкевіца)Betawiбългарскиभोजपुरीပအိုဝ်ႏဘာႏသာႏবাংলাbrezhonegbosanskicatalà閩東語 / Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄нохчийнCebuanoکوردیčeštinaCymraegdanskDeutschΕλληνικάEnglishEsperantoespañoleestieuskaraفارسیsuomifrançaisNordfriiskGaeilgegalegoગુજરાતીHausa客家語 / Hak-kâ-ngîעבריתहिन्दीhrvatskihornjoserbscemagyarհայերենinterlinguaBahasa IndonesiaIdoíslenskaitaliano日本語JawaქართულიQaraqalpaqshaқазақшаភាសាខ្មែរಕನ್ನಡ한국어کٲشُرkurdîкыргызчаລາວlietuviųlatviešuMadhurâमैथिलीMalagasyмакедонскиമലയാളംмонголमराठीBahasa Melayuမြန်မာဘာသာनेपालीNederlandsnorsk nynorsknorskoccitanଓଡ଼ିଆиронਪੰਜਾਬੀPapiamentupolskiPiemontèisپنجابیپښتوportuguêsRuna Simiromânăрусскийсаха тылаScotsسنڌيSängösrpskohrvatski / српскохрватскиတႆးසිංහලSimple EnglishslovenčinaسرائیکیslovenščinachiShonaSoomaaligashqipсрпски / srpskiSundasvenskaKiswahiliślůnskiதமிழ்ತುಳುతెలుగుtetunтоҷикӣไทยTagalogtoki ponaTürkçeтатарча / tatarçaудмуртئۇيغۇرچە / Uyghurcheукраїнськаاردوoʻzbekcha / ўзбекчаvènetoTiếng Việt吴语მარგალურიVahcuengh文言閩南語 / Bân-lâm-gí粵語中文

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article