factograf
BE

горад у Іспаніі

Вальядалід

Вальядалід

Key facts

колькасць насельніцтва302 614
плошча198км²
гэтамуніцыпалітэт Іспаніі
краінаІспанія
сталіцаValladolid
дата заснавання / стварэння1072
вышыня над узроўнем мора701м
кіраўнік адміністрацыіХесус Хуліа Карнера
кантынентЕўропа
у адміністрацыйнай адзінцыправінцыя Вальядалід
All data from the card 13
Краіна
Іспанія
Аўтаномная супольнасць
Кастылія і Леон
Правінцыя
Вальядалід
Кіраўнік
Хесус Хуліа Карнера[d]
Заснаваны
1072
Плошча
197,5 км²
Вышыня цэнтра
691 м
Водныя аб’екты
Пісуэрга
Часавы пояс
UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
317 864 чалавек (2009)
Тэлефонны код
983
Паштовыя індэксы
47001-47018
Аўтамабільны код
VA

Вальядалі́д (ісп.: Valladolid) — горад у Іспаніі, сталіца аднайменнай правінцыі і Аўтаномнай Супольнасці Кастылія і Леон. Насельніцтва — 322.000 чалавек (2004).

Геаграфія

Царква Святога Паўла
Царква Святога Паўла

Горад размешчаны на рацэ Пісуэрга ў месцы яе зліцця з Эсгевай і ледзь вышэй яе ўпадзення ў Дуэра.

Эканоміка

У горадзе маецца аўтазавод кампаніі Renault, іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

Транспарт

Аўтобусы, чыгунка, міжнародны аэрапорт. Чакаецца пабудова лініі хуткаснага цягніка з Мадрыда.

Культура

З 1956 года праходзіць адзін з найстарэйшых фестываляў Еўропы — Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе, таксама вядомы як Seminci. Дзякуючы яму іспанскія гледачы пазнаёміліся з такімі імёнамі, як Інгмар Бергман, Луіс Буньюэль, Франсуа Труфо, Анджэй Вайда, Федэрыка Феліні, Эрмана Олмі і Ылмаз Гюней. Фестываль вядомы як свайго роду «выпрабавальны палігон» для фільмаў, якія былі забаронены ці мелі неадназначную адзнаку ў грамадстве. Менавіта тут у 1975 годзе адбылася іспанская прэм'ера фільма Стэнлі Кубрыка «Завадны апельсін». Seminci заўсёды характарызаваўся сваёй гатоўнасцю ісці на рызыку і ўводзіць новае ў сваю праграму.

Гарады-пабрацімы

Read next

In 115 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article