factograf
BE

The Word

Key facts

гэтамузычны твор/кампазіцыя
выканаўца/артыстThe Beatles
жанррок-музыка
All data from the card 11
Выканаўца
The Beatles
Альбом
Rubber Soul
Дата выпуску
3 снежня 1965 (Вялікабрытанія)6 снежня 1965 (ЗША)
Дата запісу
10 лістапада 1965
Жанр
рок
Мова песні
англійская
Працягласць
2:41
Лэйбл
Parlophone
Аўтар
Ленан — Мак-Картні
Кампазітар
Джон ЛенанПол Мак-Картні
Прадзюсар
Джордж Марцін

«The Word» (з англ. — «Слова») — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні.

Песня «The Word» з'яўляецца першай, у якой гурт спявае пра каханне як пра абстрактнае паняцце. У пэўным сэнсе гэтая песня знакавая ў іх творчасці і адзначае пераход ад ранніх, «прадметных» песень пра каханне да больш абстрактных песень (квінтэсенцыяй якіх можна лічыць «All You Need Is Love»).

У тэксце песні яе аўтары нібы абвяшчаюць новую веру, новае адкрыццё пра каханне:

Say the word and you’ll be free
Say the word and be like me
Say the word I’m thinking of
Have you heard the word is love?

Скажы гэтае слова — і ты будзеш вольным,
Скажы гэтае слова — і будзь як я,
Скажы слова, пра якое я думаю,
Ты чуў, што гэтае слова — «каханне»?

Паводле самога Ленана, «Слова [пра якое вядзецца] — гэта „каханне“; у добрых і дрэнных кнігах, якія я чытаў, якіх заўгодна, дзе заўгодна, такім словам з'яўляецца „каханне“. Відаць, гэтае слова ляжыць у аснове светабудовы».

У музычным плане песня характарызуецца жывым рытмам, не надта разнастайнымі гармоніямі і простай мелодыяй. Мак-Картні наконт гэтай песні сказаў наступнае: «Джон і я хацелі б пісаць песні з адной нотай, як „Long Tall Sally“. У нас амаль атрымалася гэта з „The Word“».

Песня была запісана ў ноч з 10 на 11 лістапада 1965 года на студыі «Abbey Road Studios». Сесія пачалася ў 9 вечара, а скончылася ў 4 гадзіны раніцы. У запісе шматгалосай вакальнай партыі ўдзельнічалі ўсе члены гурта, акрамя Рынга Стара.

У запісе ўдзельнічалі:

Спасылкі

  • (англ.) Біблія Бітлз: The Word (спасылка праверана 15 лістапада 2010)
  • (англ.) Нататкі Alan W. Pollack пра песню «The Word» Архівавана 9 жніўня 2010. (спасылка праверана 15 лістапада 2010)
  • Тэкст песні Архівавана 26 студзеня 2021. (спасылка праверана 15 лістапада 2010)

Read next

In 17 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article