factograf
BE
Sign in

PubMed

PubMed

Key facts

дата заснавання / стварэння1997
гэтасайт, пошукавая машына
краінаЗлучаныя Штаты Амерыкі
All data from the card 8
URL
www.pubmed.gov
Камерцыйны
не
Тып сайта
база даных навуковай перыёдыкі
Рэгістрацыя
па выбары
Мова(-ы)
англійская
Уладальнік
Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША і Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША
Пачатак працы
1997
Бягучы статус
функцыянуе

PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША (NLM). З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года. Даступная праз NCBI-Entrez — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.

PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).

Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID (англ.: PubMed Identifier — ідэнтыфікатар PubMed).

Літаратура

  • Навучальна-інструктыўны дапаможнік па пошуку ў PubMed Архівавана 13 мая 2014.

Read next

In 70 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article