factograf
BE
Sign in

less

Less
All data from the card 10
Тып
Сістэмная ўтыліта
Аўтар
Mark Nudelman[d]
Распрацоўшчык
Mark Nudelman
Напісана на
C
Аперацыйная сістэма
Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск
1983
Апошняя версія
661 (30 чэрвеня 2024)
Рэпазіторый
github.com/gwsw/less
Ліцэнзія
GNU GPL
Сайт
(англ.)

less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых файлаў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненне ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і таму хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды:

less [параметры] <імя_файла>

less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар’іравацца ў розных Unix-падобных сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi, узятых разам. Таксама магчымы пошук у файле.

Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад, pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat.

less быў напісаны Маркам Нудэльманам (Mark Nudelman) і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда ўключана ў шматлікія Unix-падобныя сістэмы.

Спасылкі

  • Афіцыйная хатняя старонка (англ.)
  • Дапаможная man-старонка (англ.)

Read next

In 23 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article