factograf
BE

міжнародная некамерцыйная арганізацыя

ICANN

ICANN

Key facts

дата заснавання / стварэння18 верасня 1998 г.
гэтанекамерцыйная арганізацыя
краінаЗлучаныя Штаты Амерыкі
All data from the card 9
Тып
некамерцыйная арганізацыя
Дата заснавання
18 верасня, 1998
Заснавальнікі
United States Department of Commerce and Labor[d]
Размяшчэнне
Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры
Фадзі Шэхад, Стыў Крокер
Сфера дзейнасці
Рэгуляванне пытанняў, звязаных з даменнымі імёнамі і IP-адрасамі
Прыбытак
129 млн € (2020)
Колькасць супрацоўнікаў
388 чал. (2020)
Вэб-сайт
icann.org

ICCAN (англ.: Internet Corporation for Assigned Names and Numbers) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).

ICANN атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. У той час выдаткі арганізацыі часткова пакрываліся за кошт Міністэрства гандлю ЗША.

5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць ICANN «Групе дванаццаці» вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі.

10 сакавіка 2016 года ICANN і Міністэрства гандлю ЗША падпісалі гістарычнае пагадненне, якое канчаткова пазбавіла ICANN і IANA ад кантролю і нагляду Міністэрства гандлю ЗША. 1 кастрычніка 2016 года ICANN была вызвалена ад нагляду ўрада ЗША і такім чынам стала незалежнай арганізацыяй.

Read next

In 54 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article