factograf
BE

Ford Motor Company

Ford Motor Company
All data from the card 18
Тып
вытворца аўтамабіляў[d], бізнес, публічная кампанія, холдынг і арганізацыя
Лістынг на біржы
Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне
16 чэрвеня 1903
Заснавальнікі
Генры Форд
Краіна
ЗША
Адрас
Дырбарн
Ключавыя постаці
Вільям Форд мал. (старшыня савета дырэктараў) Алан Малалі (прэзідэнт)
Галіна
аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя
грузавы аўтамабіль і легкавы аўтамабіль
Уласны капітал
48,6 млрд $ (2021)
Абарот
▲176 млрд $ (2023)
Аперацыйны прыбытак
▼5,46 млрд $ (2023)
Чысты прыбытак
▲4,35 млрд $ (2023)
Актывы
▼257 млрд $ (2021)
Капіталізацыя
▼40,5 млрд $ (1 мая 2025)
Колькасць супрацоўнікаў
▼186 000 чал. (2020)
Дэвіз
Feel the difference.
Сайт
ford.com (англ.)

Ford Motor Company (бел.: Форд Мотар Компані) — амерыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў спісе найбуйнейшых публічных амерыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў спісе найбуйнейшых сусветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (спісы складаліся ад памеру выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройт, штат Мічыган).

Гісторыя

Генры Форд заснаваў Ford Motor Company у 1903 годзе. Новая кампанія Ford была заснавана дзякуючы інвестыцыям дванаццаці бізнесменаў, у тым ліку братоў Додж, якія ў 1914 годзе заснавалі ўласную марку.

Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна — Ford Model A. Аўтамабіль вырабляўся на невялікім заводзе Ford Mack Avenue. У канцы 1904 года кампанія пераехала на большы завод Ford Piquette Avenue.

У пачатку 1914 года на фоне высокага ўзроўню беспрацоўя і ўзмацнення працоўных хваляванняў Форд абвясціў, што будзе плаціць працаўнікам-мужчынам мінімальны заробак ў памеры $5 за васьмігадзінны дзень, павялічыўшы ад папярэдняй стаўкі 2,34 долара за дзевяць гадзін. У 1916 годзе гэтая палітыка была прынята і для жанчын.

1 мая 1926 года кампанія стала адной з першых у ЗША, што ўвяла пяцідзённы 40-гадзінны тыдзень для рабочых на сваіх аўтамабільных заводах. У жніўні палітыка распаўсюджана таксама на офісных супрацоўнікаў Ford.

16 сакавіка 1958 года быў выраблены 50-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейны Ford Thunderbird сышоў з канвеера завода ў Дырбарне.

Вытворчасць Ford у Беларусі

З 1997 па 2000 г. на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford.

Мадэльны шэраг

Школьны аўтобус Ford
Школьны аўтобус Ford
  • C-MAX
  • Capri
  • Cougar
  • Crown Victoria
  • Edge
  • Escape
  • Escort
  • Escort Cabrio
  • Excursion
  • Expedition
  • Explorer
    • Ford Explorer I (1991—1994)
    • Ford Explorer II (з 2003)
    • Ford Explorer (U) (з 2002)
    • Ford Explorer (U2) (1993—2003)
  • F150
  • Fiesta
  • Five Hundred
  • Flex
  • Focus
  • Freestar
  • Freestyle
  • Fusion
  • Galaxy
  • Granada
  • GT
  • Ka
  • Kuga
  • Maverick
  • Mondeo
  • Mustang
  • Orion
  • Probe
  • Puma
  • S-MAX
  • Ranger
  • Scorpio
  • Sierra
  • street ka
  • Superduty
  • Taunus
  • Taurus
  • Thunderbird
  • Ford Torino
  • Ford Grand Torino

Канцэпт-кары

  • Ford Shelby Cobra Concept

Аўтобусы

Школьныя аўтобусы:

  • Ford 3800 school bus
  • Ford Transit bus van
  • Ford Minibus на шасі F450
  • Ford Minibus на базе E350
  • Ford E350 Super Duty minibus
  • Ford Class C School Bus на шасі B700

Камерцыйныя аўтобусы

  • Ford Specialty Trolley
  • Transit/Suburban Bus

а таксама:

  • Ford G997
  • Ford R1014
  • Ford Trader
  • Ford Hawke
  • Ford ET7
  • Ford 19B, 29B
  • Ford Collins School bus
  • Ford ET7 Aqualina

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ford Motor Company
  • Афіцыйны сайт (англ.)

In 111 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article