factograf
BE
Sign in

FN P90

FN P90
All data from the card 15
Тып:
Пісталет-кулямёт
Краіна:
Бельгія
Гады эксплуатацыі:
з 1994
Выраблялася:
FN Herstal
Маса, кг:
2500г (без боепрыпасаў)
Даўжыня, мм:
500мм
Даўжыня ствала, мм:
259 мм
Калібр, мм:
5,7 мм
Патроны:
5.7x28 мм
Прынцып дзеяння:
булпаб, схема з вольнай засаўкай
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв:
900 стр./хв
Боезабеспячэнне:
магазін на 50 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м:
200 м
Прыцэл:
каліматарны 1x
Пачатковая хуткасць кулі, м/с:
716 м/с
Патроны 5,7×28 мм
Патроны 5,7×28 мм

FN P90 — бельгійскі пісталет-кулямёт, распрацаваны ў 1986—1987 гадах фірмай FN Herstal. Распрацаваны ў першую чаргу для танкістаў і кіроўцаў баявых аўтамабіляў. Мае прагрэсіўны і зручны эрганамічны дызайн. Адмыслова для P90 распрацаваны патрон тыпу 5.7x28 мм SS190 (паменшаны патрон 5,56×45 мм).

FN P90 пабудаваны па схеме бул-пап, аўтаматыка працуе па схеме з вольным затворам. Незвычайнае размяшчэнне магазіна спачатку дзівіць, але потым высвятляецца, што гэта досыць зручнае рашэнне. Магазін усталяваны па-над ствольнай скрынкай і яго ёмістасць складае 50 патронаў. Стрэляныя гільзы выкідваюцца ўніз, праз полую дзяржальню кіравання агнём.

FN Р90 абсталяваны ўбудаваным каліматарным прыцэлам кратнасці 1Х з прыцэльнай сеткай у выглядзе літары «Т». Прыцэльная сетка мае аўтаматычна рэгуляванае падсвятленне ў залежнасці ад вонкавай асветленасці; таксама зброя абсталяванае лазерным цэлепаказальнікам, размешчаным знізу. Акрамя таго, да яго прыкладаецца глушыцель, але яго эксплуатацыя магчымая толькі ў тым выпадку, калі выкарыстоўваюцца патроны з дагукавай хуткасцю.

Боепітанне

У P90 выкарыстоўваецца ўнікальная для свайго часу гарызантальная сістэма падачы, запатэнтаваная ў Злучаных Штатах, якая надае зброі кампактны профіль і незвычайны выгляд. У ЗША ў 1990 годзе быў выдадзены патэнт № 4 905 394 («падоўжны магазін з верхнім мацаваннем»), у якім адзіным вынаходнікам названы Рэнэ Предацзер. Здымны скрынкавы магазін усталяваны паралельна ствалу P90, упоравень з верхняй часткай корпуса зброі, і змяшчае 50 патронаў, якія размешчаны ў два рады «тварам» налева (павернутыя на 90° ад восі канала ствала). Калі патроны выштурхваюцца назад ціскам спружыны і паступаюць у заднюю частку магазіна, яны падаюцца ў адзін рад у спіральную падаючую рампу дзе паварочваюцца на 90°, і падаюцца ў патроннік.

Корпус магазіна выраблены з палімера і напаўпразрысты, што дазваляе стралку ў кожны момант бачыць колькасць патронаў.

Read next

In 36 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article