Walther PPS (Policei-Pistole Schmal) — паўаўтаматычны пісталет, распрацаваны нямецкай кампаніяй Carl Walther GmbH Sportwaffen з Ульма для схаванага нашэння грамадзянскімі асобамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў у цывільным. Вырабляецца пад патроны 9×19 мм Парабэлум і.40 S&W. Упершыню ён быў паказаны ў 2007 годзе на IWA & OutdoorClassics.
Пісталет уяўляе сабой тонкую зброю з палімернай рамай, падобнага памеру да пісталета Walther PPK. Аднак тэхнічна PPS значна больш заснаваны на пісталеце Walther P99.
Дэталі дызайну
Механізм працы
Walther PPS — гэта паўаўтаматычны пісталет з кароткай аддачай і замыканнем казённай часткі, у якім выкарыстоўваецца мадыфікаваная сістэма кулачковых замкаў Браўнінга, адаптаваная з пісталета Hi-Power. PPS мае палімерную раму, армаваную шкловалакном, і сталёвы затвор.
Пісталет можна разабраць на асноўныя часткі без дапамогі інструментаў.
Боезабеспячэнне
У PPS могуць прымяняцца магазіны рознай ёмістасці. Распрацаваны малыя, сярэднія (+1) і вялікія (+2) накладкі магазінаў. Малы магазін знаходзіцца на адным узроўні з дном ручкі. Падоўжаныя «падлогавыя пліты» на +1 і +2 патрон інтэгруюцца з рамай, даючы большую прастору пальцам стралка для лепшага захопу пісталету. Магазіны зроблены са сталі для Walther італьянскім субпадрадчыкам MEC-GAR і маюць антыфрыкцыйнае пакрыццё для лёгкай загрузкі і антыкаразійныя адтуліны, каб убачыць, колькі патронаў у магазіне. Сталёвая спружына прыводзіць у рух пластыкавы рычаг. Стандартныя магазіны PPS важаць 43 грам (6 патронаў 9×19mm ці 5.40 S&W), 59 грам (7 патронаў 9×19 мм Parabellum ці 6 для.40 S&W) і 67 (8 патронаў 9×19mm Parabellum ці 7 для.40 S&W). Пасля стрэлу апошняга патрона рычаг магазіна аказвае ціск уверх на затворны ўпор, прымушаючы яго «спыніцца» ў «адкрытым» становішчы.
Рычаг фіксатара затвора размешчаны з левага боку рамы непасрэдна пад затворам, і ім можна маніпуляваць вялікім пальцам рукі (калі страляе праўша).
Пры наяўнасці патрона ў патронніку пісталет усё адно можа стрэліць, нават калі магазін у зброю не ўстаўлены. Walther, аднак, на некаторых мадыфікацыях PPS, рабіў механізм які прадухіляе стрэл пісталета без устаўленага магазіна.
Боепрыпасы пад залішнім ціскам
Маркіроўка «Plus-P» альбо «+P» на боепрыпасах азначае, што ціск газаў пры стрэле будзе перавышаць устаноўленыя галіновыя стандарты, а гэта можа паўплываць на характарыстыкі зносу пісталета або нават проста перавысіць запас трываласці. Выкарыстанне боепрыпасаў «Plus-P» можа, па словах фірмы Walther, прывесці да неабходнасці больш частага абслугоўвання пісталета. Таму Walther не рэкамендуе выкарыстоўваць у сваіх пісталетах боепрыпасы пад залішнім ціскам.
