factograf
BE
Sign in

Charlie Hebdo

Key facts

дата заснавання / стварэння1970
краінаФранцыя
жанрпалітычная сатыра
All data from the card 17
Арыгінальнаяназва
фр.: Charlie hebdo
Тып
satirical newspaper[d]
Фармат
Berliner[d]
Уладальнік
Laurent Sourisseau[d]
Краіна
Францыя
Рэдактар
Charb[d], Philippe Val[d], Gébé[d] і Gérard Biard[d]
Галоўны рэдактар
Gérard Biard[d] і Georges Wolinski[d]
Заснавана
1970
Тэматыка
сатыра
Палітычная прыналежнасць
левыя
Мова
французская
Перыядычнасць
штотыднёвік
Галоўны офіс
Парыж
Тыраж
150 000
ISSN
1240-0068
Узнагароды
Victor Prize[d] (2015) Grand prix de la ville d'Angoulême[d] (2015) ганаровы грамадзянін Парыжа[d] (2015) Q137569721? (2015)
Вэб-сайт
charliehebdo.fr


Charlie Hebdo (вымаўляецца: [ʃaʁli ɛbdo], Шарлі-Эбдо) — французскі сатырычны штотыднёвік, выходзіць па серадах. Публікуе карыкатуры, рэпартажы, дыскусіі і анекдоты, якія часта маюць непачцівы і нон-канфармісцкі тон. Займаючы левыя і свецкія пазіцыі, высмейвае палітыкаў, ультраправых і разнастайныя цэрквы. Штотыднёвік з’явіўся ў 1969 годзе і выходзіў па 1981 год, затым перастаў выпускацца, але быў адроджаны ў 1992. З 1960 года выдаваўся яго папярэднік, штомесячны часопіс «Хара-Кіры».

У наш час галоўны рэдактар Charlie Hebdo — Стэфан Шарбанье (Шарб), яго папярэднікамі былі Франсуа Кавана (1969—1981) і Філіп Валь (1992—2009).

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі у арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім.

1 сакавіка 2006 года часопіс апублікаваў «Маніфест дванаццаці» (фр.: Manifeste des douze) супраць новага таталітарызму — ісламізму, новай сусветнай пагрозы для дэмакратыі пасля фашызму, нацызму і сталінізму.

Напад 7 студзеня 2015 года

7 студзеня 2015 года падчас узброенага нападу на офіс рэдакцыі ў Парыжы былі забіты 12 чалавек. Двое нападнікаў зрабілі каля трыццаці выстралаў з аўтаматычнай зброі.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Charlie Hebdo
  • Charlie Hebdo (фр.)
  • Гісторыя Charlie Hebdo Архівавана 21 лістапада 2005.

Read next

In 88 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article