factograf
BE
Sign in

канадская кампанія

BlackBerry Limited

BlackBerry Limited

Key facts

дата заснавання / стварэння7 сакавіка 1984 г.
гэтабізнес, публічная кампанія
краінаКанада
заснавальнікMike Lazaridis
All data from the card 17
Тып
бізнес, software company[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы
Toronto Stock Exchange[d] і Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне
7 сакавіка 1984
Заснавальнікі
Mike Lazaridis[d]
Краіна
Канада
Адрас
Уотэрлоа
Галіна
Інтэрнэт рэчаў і IT
Прадукцыя
праграмнае забеспячэнне, telecommunications device[d] і мабільны тэлефон
Уласны капітал
2,76 млрд $ (2020)
Абарот
1,04 млрд $ (2020)
Аперацыйны прыбытак
−149 млн $ (2020)
Чысты прыбытак
−152 млн $ (2020)
Актывы
3,89 млрд $ (2020)
Капіталізацыя
6,88 млрд $ (26 чэрвеня 2021)
Колькасць супрацоўнікаў
3 647 чал. (2020)
Даччыныя кампаніі
Cylance Inc.[d], BlackBerry (United Kingdom)[d] і BlackBerry (USA)[d]
Сайт
blackberry.com

BlackBerry Limited, раней Research In Motion (RIM) — канадская кампанія, найбольш вядомая як распрацоўшчык мабільных прылад пад брэндам BlackBerry.

Кампанія займала вялікую частку рынку смартфонаў у канцы 2000-х гадоў, аднак не вытрымала канкурэнцыі з Apple і Google і страціла свае пазіцыі. У выніку кампанія засяродзілася на распрацоўцы праграмнага забеспячэння і паслугах у галіне кібербяспекі і адмовілася ад далейшай распрацоўкі мабільных прылад. Апошні смартфон BlackBerry, BlackBerry Key2 LE, быў выпушчаны ў 2018 годзе.

Станам на 2026 год BlackBerry Limited прадастаўляе праграмнае забеспячэнне і паслугі для Інтэрнэту рэчаў і прадухілення хакерскіх атак, а таксама валодае крытычна важнымі патэнтамі на праграмнае забеспячэнне.

Гісторыя

Лагатып Research In Motion
Лагатып Research In Motion

Кампанія Research In Motion Limited была заснавана ў 1984 годзе. Яе першыя распрацоўкі датычыліся тэхналогій бесправадной перадачы даных і праграмнага забеспячэння для сетак стандарту Mobitex. У 1990 годзе RIM выпусціла счытвальнік кодаў з фільмавай стужкі DigiSync. У 1994 годзе кампанія выпусціла першы мабільны тэрмінал для продажаў стандарту Mobitex. У тым жа годзе яна атрымала прэмію «Эмі» за тэхнічныя інавацыі і прэмію KPMG за высокія тэхналогіі. У 1995 годзе кампанія прадставіла першы радыёмадэм стандарту PCMCIA Type II для сетак Mobitex пад назвай Freedom.

У 1996 годзе кампанія прадставіла першы пэйджар для двухбаковага абмену паведамленнямі пад назвай Interactive Pager, таксама вядомы як RIM-900. Прататып пейджара быў распрацаваны пры падтрымцы карпарацыі Intel. Кампанія супрацоўнічала з RAM Mobile Data і Ericsson, каб зрабіць двухбаковай бесправадную сетку перадачы даных ад Ericsson.

У жніўні 1997 года прататып новага пэйджара пад назвай Inter@ctive Pager 950 (пазней BlackBerry 950) быў паспяхова прадстаўлены кіраўніцтву BellSouth, што прывяло да кантракту на пастаўку 100 000 прылад агульнай вартасцю 70 мільёнаў долараў. Выпуск гэтага пейджара пачаўся ў 1998 годзе.

У 1999 годзе RIM выпусціла пэйджар BlackBerry 850. Гэта была першая прылада, якая выкарыстоўвала аперацыйную сістэму BlackBerry OS. Назву BlackBerry (англ.: ажына) пэйджар атрымаў з-за падабенства яго клавіятуры з касцянкамі ажыны.

У красавіку 2000 года была выпушчана прылада BlackBerry 957. Яна мела функцыі пэйджара і кліента электроннай пошты, а таксама прадастаўляла доступ у Інтэрнэт. Функцыянальнасць BlackBerry OS развівалася, падтрымка шыфравання і S/MIME спрыяла папулярнасці BlackBerry у карпаратыўных колах ЗША і Канады.

У 2002 годзе быў выпушчаны першы мабільны тэлефон BlackBerry — BlackBerry 5810. Ён працаваў у сетцы GSM і прапанаваў паслугі электроннай пошты і прагляду вэб-сайтаў праз GPRS.

У 2000-х RIM пачала выпускаць прылады BlackBerry для шырокага спажывецкага рынку. Першым тэлефонам BlackBerry з мультымедыйнымі функцыямі быў BlackBerry Pearl 8100. Серыя Pearl была вельмі папулярнай, як і наступныя серыі Curve і Bold. Колькасць карыстальнікаў BlackBerry па ўсім свеце працягвала павялічвацца.

Нягледзячы на з’яўленне першага iPhone ад Apple у 2007 годзе, колькасць карыстальнікаў прылад BlackBerry працягвала расці да 2011 года. З’яўленне iPhone стала нагодай для RIM выпусціць свой першы смартфон з сэнсарным экранам у 2008 годзе  — BlackBerry Storm. Ён добра прадаваўся, але меў дрэнныя водгукі і нізкую задаволенасць кліентаў. У ЗША колькасць карыстальнікаў BlackBerry дасягнула прыблізна 21 мільёна восенню 2010 года. Агулам па усім свеце ў той час колькасць карыстальнікаў BlackBerry складала 36 мільёнаў. Нягледзячы на тое, што продажы iPhone і прылад з Android павялічыліся ў ЗША, смартфоны BlackBerry мелі значны міжнародны рост. Па стане на 1 снежня 2012 года ў прылад кампаніі было 79 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце, аднак толькі 9 мільёнаў засталося ў ЗША.

Нягледзячы на працяг росту кампаніі па ўсім свеце, інвестары і СМІ пачалі абмяркоўваць яе здольнасць канкураваць з прыладамі пад кіраваннем iOS і Android. CNN назваў BlackBerry адным з шасці брэндаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Пасля шматлікіх спроб мадэрнізаваць Blackberry OS, RIM набыла кампанію QNX Software Systems, якая валодала аперацыйнай сістэмай рэальнага часу QNX.

27 верасня 2010 года RIM абвясціла аб стварэнні планшэта BlackBerry PlayBook. Гэта быў першы прадукт кампаніі, які выкарыстоўваў аперацыйную сістэму, заснаваную на QNX. BlackBerry PlayBook быў выпушчаны ў ЗША і Канадзе 19 красавіка 2011 года. Крытыкі адзначалі, што ён быў выпушчаны паспешліва і не быў дапрацаваны, што прывяло да нізкіх продажаў і ў выніку спісання запасаў коштам 485 мільёнаў долараў.

Летам 2011 года кампанія звольніла 2000 супрацоўнікаў, спасылаючыся на запаволены рост. У сакавіку 2012 года кампанія паведаміла аб сваіх першых фінансавых стратах за многія годы. Было абвешчана аб рэструктурызацыі кампаніі, планах звольніць 5000 супрацоўнікаў і замяніць шматлікіх кіраўнікоў.

У студзені 2013 года пасля шматлікіх затрымак RIM афіцыйна выпусціла аперацыйную сістэму BlackBerry 10 і два смартфоны з ёй: BlackBerry Z10 і BlackBerry Q10. Падчас прэзентацыі BlackBerry 10 кампанія таксама абвясціла, што зменіць назву з Research In Motion на BlackBerry. Назва была зменена, каб «паставіць брэнд BlackBerry у цэнтр» разнастайных брэндаў кампаніі, а таксама таму, што кліенты на некаторых рынках «ужо ведаюць кампанію як BlackBerry».

12 жніўня 2013 года кампанія абвясціла, што адкрыта для продажу. 15 кастрычніка 2013 года кампанія апублікавала адкрыты ліст у 30 выданнях у дзевяці краінах, каб запэўніць кліентаў, што BlackBerry будзе працягваць працаваць. Энтані Майкл Сабіна, прафесар Універсітэта Святога Джона, заявіў у Washington Post: «Гэта апошняя спроба BlackBerry проста выжыць перад абліччам разгромнай канкурэнцыі на рынку, які яна па сутнасці стварыла».

У лістападзе 2013 года новым CEO кампаніі стаў Джон Чэн. Паводле Globe and Mail, BlackBerry спадзявалася, што Чэн зможа выратаваць кампанію. У красавіку 2014 года Чэн распавёў пра сваю стратэгію рэструктурызацыі ў інтэрв’ю агенцтву Reuters. Ён паведаміў, што плануе супрацоўнічаць з іншымі кампаніямі ў такіх галінах як ахова здароўя, фінансавыя і юрыдычныя паслугі. Пазней ён удакладніў, што стварэнне прылад BlackBerry застаецца часткай яго стратэгіі, і што кампанія таксама імкнецца інвеставаць у «новыя рашэнні, якія дапамогуць забяспечыць аснову Інтэрнэту рэчаў».

У маі 2014 года на інданезійскім рынку, дзе брэнд карыстаўся асаблівай папулярнасцю, быў прадстаўлены бюджэтны BlackBerry Z3. Гэты тэлефон быў выраблены ў партнёрстве з тайваньскім вытворцам Foxconn Technology Group, які займаўся дызайнам і распаўсюджваннем тэлефона. Артыкул New York Times сцвярджаў, што бюджэтны тэлефон быў спробай атрымаць прыбытак для кампаніі, адначасова з пераключэннем увагі арганізацыі на продаж паслуг і праграмнага забеспячэння.

У верасні 2015 года Чэн прадставіў смартфон BlackBerry Priv, які выкарыстоўваў аперацыйную сістэму Android разам з праграмным забеспячэннем ад BlackBerry.

У першым квартале 2022 года прыбытак ад праграм для кібербяспекі (107 мільёнаў долараў) і Інтэрнэту рэчаў (43 мільёны долараў) складаў у сукупнасці 86 % ад агульнага прыбытку кампаніі.

4 студзеня 2022 года кампанія вывела з эксплуатацыі інфраструктуру, якая выкарыстоўваліся прыладамі з BlackBerry OS і BlackBerry 10.

30 кастрычніка 2023 года Джон Чэн абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады CEO.

Read next

In 43 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article