Эбрук, або Эўраўк — брыцкая дзяржава Старажытнай Поўначы, якая існавала прыблізна з 383 года на тэрыторыі сучаснай Англіі. Сталіца — горад Эбрук (сучасны Ёрк).
З'явілася каля 383 года, калі Магн Максім пакінуў Брытанію і кіраўніком Эбрука стаў Коэль Стары.
Каралеўства Эбрук размяшчалася на тэрыторыях сучасных графстваў Нартумберленд, Камбрыя, Дарэм, Паўночны Ёркшыр, Ланкашыр, Заходні Ёркшыр, Усходні райдынг Ёркшыра, Паўночны Лінкальншыр, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікі Манчэстэр, Чэшыр і Дэрбішыр, гэта значыць тэрыторыя ўсёй паўночнай часткі сучаснай Англіі.
Каралі
- Коэль Стары (383—420)
- Кенеу ап Коэль (420—450)
- Мор ап Кенеу (450—470)
- Эйніян ап Мор (470—495)
- Артуіс ап Мор (495—500)
- Эліфер ап Артуіс (500—560)
- Перэдур ап Эліфер (560—580)
- Элідыр ап Эліфер (580)
- Гургант ап Перэдур (580—?)
- Кадвалан ап Кадван (633-634)
