factograf
BE

Ёркшыр

Ёркшыр

Key facts

колькасць насельніцтва5 234 700
плошча11 903км²
гэтаГістарычнае графства Англіі, гістарычная вобласць
краінаВялікабрытанія
сталіцаЁрк
кантынентЕўропа
All data from the card 9
Краіна
Вялікабрытанія
Статус
гістарычнае графства
Уваходзіць у
Англія (1707—?)Каралеўства Англія (?—1707)
Уключае
3 райдынгі
Адміністрацыйны цэнтр
Ёрк
Найбуйнейшыя гарады
Лідс Шэфілд Кінгстан-апан-Хал Брэдфард Уэйкфілд
Насельніцтва (1991)
3 978 484 чал
Плошча
11 903 км²
Часавы пояс
+2
Абацтва Рыво ў Ёркшыры
Абацтва Рыво ў Ёркшыры
Райдынгі Ёркшыра (1 — паўночны, 2 — заходні, 3 —усходні)
Райдынгі Ёркшыра (1 — паўночны, 2 — заходні, 3 —усходні)
2 images

Ёркшыр (англ.: Yorkshire,) — гістарычнае графства на поўначы Англіі, найвялікшае ў Вялікабрытаніі. Плошча — 11 903 км².

Мяжуе з іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгемшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Ланкашырам і Уэстмарлендам. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.

Цяпер Ёркшыр не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай: у 1974 годзе была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворана ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр і Усходні райдынг Ёркшыра. Большая частка Ёркшыра ўваходзіць у склад рэгіёна Ёркшыр і Хамбер.

Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага горада Ёрк і англійскай адміністрацыйнай адзінкі шыр. Акрамя Ёрка, іншымі гарадамі з'яўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апан-Хал, Брэдфард і Уэйкфілд.

Эмблема Ёркшыра — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сцягу графства.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёркшыр
  • Афіцыйная старонка Архівавана 12 студзеня 2021. (англ.)
  • Гісторыя Ёркшыра Архівавана 21 мая 2014. (англ.)

Read next

In 76 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article