factograf
BE

горад у Расіі

Ульянаўск

Ульянаўск

Key facts

колькасць насельніцтва612 516
плошча317км²
гэтагорад, горад з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек, горад у Расіі
краінаРасія
дата заснавання / стварэння1648
вышыня над узроўнем мора150м
кіраўнік адміністрацыіДзмітрый Вавілін
у адміністрацыйнай адзінцыУльянаўская вобласць
атрыманыя ўзнагародыордэн Леніна
апісваецца ў крыніцахЭнцыклапедычны слоўнік Гранат
All data from the card 10
Краіна
Расія
Суб’ект федэрацыі
Ульянаўская вобласць
Кіраўнік
Дзмітрый Вавілін[d]
Заснаваны
1648
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Волга і Свіяга
Насельніцтва
▼612 516 чал. (1 студзеня 2025)
Тэлефонны код
8422
Паштовы індэкс
432000–432999
Код АКАТП
73401000000

Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).

Гісторыя

Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.

З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.

Насельніцтва

Год Колькасць
2016 621 514
2017 624 518
Год Колькасць
2018 626 540
2020 627 705
Год Колькасць
2021 617 352
2023 613 334
Год Колькасць
2025 612 516


Адукацыя

  • Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
  • Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава
  • Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
  • Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева

Тэатры

  • Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова
  • Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай
  • Ульянаўскі тэатр юнага гледача «Nebolshoy Тэатр»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).

Спасылкі

Read next

In 103 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article