factograf
BE

Пушка

Пушка
Гармата сістэмы Шнейдэра пач. 20 ст.
Гармата сістэмы Шнейдэра пач. 20 ст.

Пу́шка (ад польск. puszka ад стара-чэшск. puška — «стрэльба, гармата, наогул усякая агнястрэльная зброя»): тып гарматы, прызначаны для насцільнай стральбы па наземных (надводных) цэлях.

Мае доўгі ствол (40 — 80 калібраў), вялікую пачатковую хуткасць снарадаў (б.з. 700 м/с) і перасягае ўсе іншыя тыпы гармат у дальнасці стральбы. Класіфікуюцца, як і наогул гарматы, паводле спосабу перамяшчэння і канструкцыі і г.д. Некаторыя пушкі называюцца універсальнымі, бо яны здольныя весці агонь па наземных, паветраных і марскіх цэлях.

Гл.далей: класіфікацыя гармат.

Зноскі


Read next

In 97 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article