factograf
BE

Пелапанес

Пелапанес

Key facts

плошча22 200км²
вышыня над узроўнем мора2407м
гэтапаўвостраў, рэгіён
краінаГрэцыя
у адміністрацыйнай адзінцыГрэцыя
апісваецца ў крыніцахАрмянская савецкая энцыклапедыя
All data from the card 4
Плошча
15 490 км²
Акваторыі
Міжземнае мора, Адрыятычнае мора і Эгейскае мора
Краіна
Грэцыя
Рэгіён
Пелапанес





Пелапанес (грэч. Πελοπόννησος) — паўднёвы паўвостраў Балканскага паўвострава, злучаны з ім Карынфскім перашыйкам. Пелапанесам завуць таксама адміністрацыйны раён (перыферыя) Грэцыі (які, аднак, займае толькі частку, хоць і большую, паўвострава).

Плошча паўвострава — 22 200 км², берагавая лінія 1100 км; цяпер уваходзіць у склад Грэцыі і падзяляецца на 5 акруг (номаў) з 902 тыс. жыхароў.

Гісторыя

У старажытнасці паўвостраў уключаў вобласці: Аркадыю, Ахею, Эліду, Месенію, Лаконію, Аргаліду, Карынф, Фліунт і Скіён (Сіцыён). Найстаражытнейшае насельніцтва Пелапанеса — ахейцы ў 1104 да н. э. былі выцеснены дарыйскімі перасяленцамі з Элады, якія заснавалі некалькі дзяржаў. Самай магутнай сярод іх была Спарта, якая пасля кантралявала яго большую частку аж да паразы ад фіванскага войска ў IV стагоддзі да н. э. У 146 годзе да н. э. Пелапанес, падпарадкаваны рымлянамі, утварыў з сярэдняй Грэцыяй правінцыю Ахайю, пасля належаў Візантыі і Венецыі.

У Сярэдневякоўі паўвостраў вядомы як Марэя. У XV ст. заваяваны туркамі, пад валадарствам якіх заставаўся да 1827 г.

Гарады

Асноўныя сучасныя гарады Пелапанеса (паводле перапісу 2001 г.):

  • Патры (169 242 чал.)
  • Каламата (54 065 чал.)
  • Карынф (30 434 чал.)
  • Трыпалі (28 976 чал.)
  • Аргас (25 068 чал.)
  • Піргас (24 765 чал.)
  • Спарта (16 473 чал.)
  • Нафпліён (13 124 чал.)
  • Захара (6 739 чал.)

Літаратура

  • Пелапанес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 261. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Read next

In 89 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article