factograf
BE

камп’ютарная гульня 2004 года

World of Warcraft

World of Warcraft

Key facts

дата публікацыі23 лістапада 2004 г.
гэтавідэагульня
жанрMMORPG
All data from the card 14
Распрацоўшчык
Blizzard Entertainment
Выдавец
Blizzard Entertainment
Лакалізатар
Blizzard Entertainment
Частка серыі
Warcraft[d]
Даты выпуску
23 лістапада 2004, 11 лютага 2005, 7 чэрвеня 2005, 21 ліпеня 2005, 8 лістапада 2005 і 6 жніўня 2008
Ліцэнзія
уласная ліцэнзія[d]
Апошняя версія
12.0.1
Жанры
MMORPG, высокае фэнтэзі[d] і fantasy video game[d]
Геймдызайнер
Роб Пардо[d]
Кампазітары
Tracy W. Bush[d]Glenn Stafford[d]Jason Hayes[d]
Платформы
Windows і macOS
Рэжымы гульні
шматкарыстальніцкая гульня, PvP[d] і кааператыўны рэжым[d]
Носьбіт
лічбавае распаўсюджванне
Кіраванне
камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш

«World of Warcraft» (WoW; з англ. — «Свет ваеннага рамяства») — масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня, створаная ў 2004 годзе кампаніяй Blizzard Entertainment. Падзеі гульні адбываюцца ў фэнтэзійным свеце Warcraft, на выдуманай планеце Азэрот. Гульня была анансавана ў 2001 годзе, а пасля была выпушчана ў свет на дзесяцігоддзе франшызы «Warcraft», у 2004 годзе. Пасля запуску для «World of Warcraft» было выпушчана дзевяць вялікіх дадаткаў: «The Burning Crusade» (2007), «Wrath of the Lich King» (2008), «Cataclysm» (2010), «Mists of Pandaria» (2012), «Warlords of Draenor» (2014), «Legion» (2016), «Battle for Azeroth» (2018), «Shadowlands» (2020) і «Dragonflight» (2022).

Як і ў іншых MMORPG, у World of Warcraft гулец можа стварыць свайго персанажа, каб вандраваць па бязмежнаму адкрытаму свету, выконваць заданні, змагацца з рознымі пачварамі і ворагамі, а таксама кантактаваць з негульнявымі персанажамі Азэрота і рэальнымі гульцамі. Гульня ў першую чаргу сфакусавана на развіцці свайго персанажа: гулец атрымлівае ачкі прагрэсу і выкарыстоўвае іх для развіцця сваёй галіны талентаў, каб зрабіць свайго персанажа мацнейшым.

World of Warcraft стала сусветнай сенсацыяй і займела вялікі поспех сярод крытыкаў і простых гульцоў. Пачынаючы з 2004 года, калі гульня была выпушчана, World of Warcraft стала самай папулярнай MMORPG за ўвесь час, дасягнуўшы піка падпісантаў (12 мільёнаў актыўных гульцоў) у 2010 годзе. У канцы 2014 года ў гульні было зарэгістравана больш за сто мільёнаў чалавек, а ў 2017 яна прынесла кампаніі каля $9.23 мільярдаў даляраў, што зрабіла World of Warcraft самай касавай гульнявой франшызай у свеце. Журналісты называюць гульню найвыдатнейшай MMORPG за ўвесь час, хваляць яе за доўгую падтрымку распрацоўшчыкамі (гульня працягвае быць папулярнай з-за дадаткаў, якія выходзяць кожныя два гады). У 2019 годзе выйшла World of Warcraft: Classic, «ванільная» версія гульні, якая дазволіла новым і старым гульцам адчуць вопыт гульні ў самую першую версію World of Warcraft.

Read next

In 69 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article