«Street Fighter II» (яп.: ストリート ファイター II Суторы:то Файта: Цу, скар. SFII альбо SF2) таксама вядомая пад падзагалоўкам The World Warrior — камп’ютарная гульня ў жанры файтынга, створаная ў 1991 годзе японскай кампаніяй «Capcom» і першапачаткова існавала ў выглядзе гульні для аркадных аўтаматаў; другая гульня ў франшызе «Street Fighter», якая ідзе за «Street Fighter». У параўнанні з папярэдніцай, «Street Fighter II» мела значныя змены, унесеныя ў гульнявую механіку, такія як удасканаленне шасцікнопкавага кіравання, спецыяльных прыёмаў і магчымасці выбіраць персанажа з некалькіх байцоў, кожны з якіх валодаў уласным стылем бою і ўнікальнымі прыёмамі.
Поспех «Street Fighter II», які натхніў іншых распрацоўшчыкаў гульняў да запуску ўласных франшызы, з’явіўся адным з галоўных фактараў, якія вызначылі бум папулярнасці файтынгаў ў 1990-я гады і рэнесанс індустрыі аркадных аўтаматаў у той жа час. Пасля гульня была партаваная на кансоль «Super Nintendo», дзе стала доўгачасовым бэстсэлерам. Яе поспех прывёў да стварэння некалькіх выпраўленых версій, якія прапаноўвалі гульцам дадатковыя паляпшэнні, опцыі і новых персанажаў, якіх не было ў арыгінальнай гульні.
Па стане на 1994 год, у «Street Fighter II» гуляла сама меней 25 мільёнаў чалавек на аркадных аўтаматах і гульнявых кансолях у ЗША. У 1995 годзе, сукупная валавая выручка ад аўтаматаў з «Street Fighter II» і «Street Fighter II: Champion Edition» перавысіла 2,3 мільярда долараў ЗША (прыкладна больш за 4 мільярды долараў ЗША ў пераліку на 2015 год). Сукупны тыраж розных версій гульні для гульнявых кансоляў склаў больш за 14 мільёнаў асобнікаў; у іх ліку 6,3 мільёна ставяцца да партаванай версіі арыгінальнай гульні на SNES, якая доўгі час заставалася самай прадаванай гульнёй «Capcom» да выхаду «Resident Evil 5» і «Resident Evil 6».
