factograf
BE
Sign in

Scania

Scania
All data from the card 14
Тып
commercial vehicle manufacturer[d]
Заснаванне
1911
Краіна
Швецыя
Адрас
Сёдэртэлье
Галіна
аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя
грузавы аўтамабіль, дызельны рухавік, coach[d] і камерцыйны транспартны сродак[d]
Уласны капітал
79,6 млрд kr (2022)
Абарот
170 млрд kr (2022)
Аперацыйны прыбытак
12,4 млрд kr (2022)
Чысты прыбытак
7,86 млрд kr (2022)
Актывы
291 млрд kr (2022)
Колькасць супрацоўнікаў
56 927 чал. (2022)
Матчына кампанія
Traton[d]
Сайт
scania.com

Scania AB — шведскі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і індустрыяльных і марскіх рухавікоў. Штаб-кватэра размяшчаецца ў горадзе Сёдэртэлье, Швецыя. Вытворчасць знаходзіцца ў Швецыі, Францыі, Галандыі, Аргенціне, Бразіліі, Польшчы і Расіі.

Гісторыя

11 снежня 1891 года, была ўтворана Vagnfabriks-Aktiebolaget I Södertelge — VABIS. Гэты дзень прынята адзначаць як дату заснавання кампаніі Scania.

У 1900 годзе у Мальмё была заснавана фабрыка Maskinfabriksaktiebolaget Scania («ТАА Машынабудаўнічы завод у Сконе») па вытворчасці ровараў. У хуткім часе Scania таксама пачынае вырабляць аўтамабілі і грузавікі. У 1901 годзе з’явіўся першы легкавы аўтамабіль Scania, а ў 1902 годзе — быў сабраны першы грузавы аўтамабіль.

У 1911 годзе адбылося зліццё Scania і Vabis. У сакавіку 1911 года шведскія заводы Vagnfabriks-Aktiebolaget з горада Сёдэртэлье і Scania Maskinfabriks AB з горада Мальмё аб’ядналіся ў акцыянернае таварыства AB Scania-Vabis са штаб-кватэрай у Мальмё.

У 1929 годзе кампанія спыніла выпуск легкавых аўтамабіляў.

У 1969 годзе адбылося зліццё Scania-Vabis са шведскім вытворцаў авіятэхнікі і аўтамабіляў SAAB, што прывяло да стварэння канцэрна Saab-Scania.

У 1995 годзе Scania зноў стала незалежнай кампаніяй.

У 2006 годзе буйны пакет акцый Scania набывае вытворца цяжкіх грузавікоў — MAN SE, а ў 2008 канцэрн Volkswagen стаў асноўным уладальнікам Scania.

Уласнікі і кіраўніцтва

Найбуйнейшыя акцыянеры на кастрычнік 2011 года: Volkswagen AG (70,94 %), MAN (17,37 %).

Дзейнасць

У 2005 Scania выпусціла 52567 грузавікоў і 5816 аўтобусаў. Выручка за гэты год склала $ 7,97, чысты прыбытак — $ 587 млн.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт (англ.)
  • Хроніка: 100 гадоў Scania-Vabis

Read next

In 55 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article