factograf
BE
Sign in

PostgreSQL

PostgreSQL

Key facts

дата заснавання / стварэння1996
дата публікацыі8 ліпеня 1996 г.
гэтаРэляцыйная СКБД, свабодныя праграмы
All data from the card 11
Тып
рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных
Аўтар
Michael Stonebraker[d]
Распрацоўшчык
PostgreSQL Global Development Group[d], Peter Eisentraut[d], Tom Lane[d], Bruce Momjian[d] і Marc Fournier[d]
Напісана на
C
Аперацыйная сістэма
FreeBSD, OpenBSD, Linux, macOS, Solaris[d], Windows і UNIX-падобная аперацыйная сістэма
Першы выпуск
1996
Апошняя версія
18.6 (13 жніўня 2026)
Бэта-версія
19 release candidate 1 (15 кастрычніка 2026)
Рэпазіторый
git.postgresql.org/gitwe…
Ліцэнзія
PostgreSQL License[d]
Сайт
postgresql.org (англ.)

PostgreSQL (постгрэс-кью-эл), таксама вядомая як Postgres — свабодная рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Першапачаткова была названа POSTGRES, адсылаючы да яе паходжання ад базы даных Ingres, распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1996 годзе праект быў перайменаваны ў PostgreSQL, каб адлюстраваць падтрымку SQL. У 2007 годзе каманда распрацоўшчыкаў вырашыла выкарыстоўваць разам назву PostgreSQL і псеўданім Postgres.

PostgreSQL рэалізуе транзакцыі, якія адпавядаюць прынцыпам ACID, трыгеры, знешнія ключы і захаваныя працэдуры. Яна прызначана для падтрымкі высокіх нагрузак, можа выкарыстоўвацца на асобных машынах, у сховішчах даных або ў вэб-сэрвісах з вялікай колькасцю адначасовых карыстальнікаў.

Платформы

PostgreSQL мае версіі для наступных аперацыйных сістэм: Linux (усе апошнія дыстрыбутывы), macOS версіі 10.12 і навей, Windows, FreeBSD, OpenBSD, NetBSD, а таксама неафіцыйна Solaris, AIX і HP-UX. Таксама працуе ў большасці сучасных Unix-падобных сістэм.

Вядомыя карыстальнікі

Сярод вядомых арганізацый і прадуктаў, якія выкарыстоўваюць PostgreSQL у якасці асноўнай базы даных, наступныя прыклады:

  • Microsoft выкарыстоўвае PostgreSQL для панэлі аналітыкі «Release Quality View» (RQV) у петабайтным маштабе, якая адсочвае якасць абнаўленняў Windows
  • У 2009 годзе вэб-сайт сацыяльнай сеткі Myspace выкарыстаў базу даных кампаніі Aster Data Systems, якая была пабудавана на немадыфікаванай PostgreSQL.
  • OpenStreetMap, сумесны праект па стварэнні свабоднай карты свету.
  • BASF, гандлёвая платформа для аграбізнесу.
  • Вэб-сайт сацыяльных навін Reddit.
  • Skype VoIP
  • Sun xVM, набор для віртуалізацыі і аўтаматызацыі цэнтра апрацоўкі даных ад Sun.
  • MusicBrainz, адкрытая музычная онлайн-энцыклапедыя.
  • Міжнародная касмічная станцыя — для збору тэлеметрычных даных на арбіце і перадачы іх на зямлю.
  • Instagram, мабільны сэрвіс для абмену фатаграфіямі.
  • Disqus, онлайн-сэрвіс абмеркавання і каментавання.
  • TripAdvisor, вэб-сайт з турыстычнай інфармацыяй, які ў асноўным ствараецца карыстальнікамі.
  • Яндэкс, расійская інтэрнэт-кампанія перавяла свой паштовы сэрвіс з Oracle на Postgres.
  • Amazon Redshift, частка AWS, заснавана на мадыфікацыях Postgres ад ParAccel.
  • FlightAware, вэб-сайт для адсочвання палётаў.
  • The Guardian перайшоў з MongoDB на PostgreSQL у 2018 годзе

Знешнія спасылкі

  • postgresql.org (англ.) — афіцыйны сайт
  • PostgreSQL у DMOZ
  • PostgreSQL на GitHub

Read next

In 49 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article