factograf
BE
Sign in

від раслін

Ophrys apifera

Ophrys apifera

Key facts

гэтатаксон
міжнародная навуковая назваOphrys apifera
таксанамічны рангбіялагічны від

Ophrys apifera — від раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з 2 яйцападобнымі клубнямі. Яе сцёблы вышынёй 15-35 см, з 2-4 разеткавымі і 2-5 сцябловымі зялёнымі лістамі. Суквецці друзлыя, з 3-10-15 кветкамі. Чашалісцікі ружовыя, раскінутыя, даўжынёй 11 — 17 мм і шырынёй 5 — 9 мм. Два пялёсткі лінейныя, 3-7 мм даўжынёй, кудзелістыя. Губа, падобная на цела пчалы, падоўжаная, трохраздзельная з выгнутай сярэдняй часткай, аксаміцістая, каштанава-карычневая, з жоўтымі плямамі. Самаапыляльная расліна. Размнажаецца насеннем.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Від распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Еўропы, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Сустракаецца на малавыкарыстаных пашах, лугах і сярод хмызнякоў, пераважна на вапнавых глебах.

Спасылкі

  • Ophrys apifera Huds. (Офрис пчелоносная, Офрис оводоносная) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)

Read next

In 45 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article