Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.
Этымалогія
Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае», што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.
Апісанне сістэмы
CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з'яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.
Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў, якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні
- Для версій 1.6, 1.7 і 2.5 патрабуюцца, прынамсі, Apache 2.0, PHP 5.2.4 і MySQL 5.0.4.
- Для версіі 3.x патрабуюцца PHP 5.3.1+ (Magic Quotes GPC off), MySQL 5.1+ (з падтрымкай InnoDB), Apache 2.x+ (з модулямі mod_mysql, mod_xml, і mod_zlib)
Гісторыя версій
| Версія | Дата выхаду | Дата спынення падтрымкі | |
|---|---|---|---|
| 1.x | 1.0 | 17 верасня 2005 | 22 ліпеня 2009 |
| 1.5 | 21 студзеня 2008 | 30 верасня 2012, LTS (англійская) | |
| 1.6 | 10 студзеня 2011 | 19 жніўня 2011 | |
| 1.7 | 19 ліпеня 2011 | 24 лютага 2012 | |
| 2.x | 2.5 | 24 студзеня 2012 | 31 снежня 2014, LTS |
| 3.x | 3.0 | 27 верасня 2012 | 31 мая 2013 |
| 3.1 | 23 красавіка 2013 | 31 снежня 2013 | |
| 3.2 | 06 лістапада 2013 | 20 кастрычніка 2014 | |
| 3.3 | 20 красавіка 2014 | 25 лютага 2015 | |
| 3.4 | 25 лютага 2015 | 21 сакавіка 2016 | |
| 3.5 | 21 сакавіка 2016 | 12 ліпеня 2016 | |
| 3.6 | 12 ліпеня 2016 | 25 красавіка 2017 | |
| 3.7 | 25 красавіка 2017 | 19 верасня 2017 | |
| 3.8 | 19 верасня 2017 | 30 кастрычніка 2018 | |
| 3.9 | 30 кастрычніка 2018 | 16 жніўня 2021 | |
| 3.10.x | 16 жніўня 2021 | 17 жніўня 2023, LTS | |
| 4.x | 4.0 | 17 жніўня 2021 | 15 лютага 2022 |
| 4.1 | 15 лютага 2022 | 16 жніўня 2022 | |
| 4.2 | 16 жніўня 2022 | 18 красавіка 2023 | |
| 6.1.4 | 29 верасня 2026; 29 верасня 2026 | 18 красавіка 2023 | |
| scope="row" Error: Version parameter not found class="templateVersion p" | n/a | ||
Легенда: Старая версія Старая версія, падтрымліваецца Апошняя версія Наступны рэліз
| |||
Выкарыстанне ў электроннай камерцыі
На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці:
- VirtueMart
- Joomshopping
- Tienda
Спасылкі
- Joomla! (англ.)(недаступная спасылка). Open Source Matters, Inc.. — Афіцыйны сайт Joomla. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2014. Праверана 30 верасня 2010.
