factograf
BE
Sign in

сеткавы пратакол

IPv6

All data from the card 6
Назва:
Internet Protocol version 6
Сямейства:
TCP/IP
Прызначэнне пратаколу:
Адрасацыя
Спецыфікацыя:
RFC 8200
Асноўныя рэалізацыі (кліенты):
рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD
Асноўныя рэалізацыі (серверы):
рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD

IPv6 (англ.: Internet Protocol version 6) — версія інтэрнэт-пратакола (IP), закліканая вырашыць праблемы, з якімі сутыкнулася папярэдняя версія (IPv4) пры яе выкарыстанні ў Інтэрнэце, за кошт цэлага шэрагу прынцыповых змен. Пратакол быў распрацаваны Інжынерным саветам Інтэрнэту. Даўжыня адраса IPv6 складае 128 біт, у адрозненне ад адраса IPv4, даўжыня якога роўная 32 бітам.

Механізмы бяспекі

Гарантаванне бяспекі ў пратаколе IPv6 ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратаколу IPsec, падтрымка якога з’яўляецца абавязковай для дадзенай версіі пратаколу.

У адрозненне ад SSL і TLS, пратакол IPsec дазваляе шыфраваць любыя дадзеныя (у тым ліку UDP) без неабходнасці якой-небудзь падтрымкі з боку прыкладнога праграмнага забеспячэння.

Натацыя

Адрасы IPv6 адлюстроўваюцца як восем чатырохзначных шаснаццатковых лікаў (гэта значыць груп па чатыры знака), падзеленых двукроп’ем.

Прыклад адраса: 2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d

Пры выкарыстанні IPv6-адраса ў URL неабходна заключаць адрас у квадратныя дужкі: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]/

Калі неабходна паказаць порт, то ён прапісваецца пасля дужак: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]:8080/

Read next

In 63 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article