factograf
BE
Sign in

Haskell

All data from the card 10
Семантыка
функцыянальная
З’явілася ў
1990
Аўтар(ы)
рабочая група Haskell
Пашырэнне файлаў
.hs, .lhs
Рэліз
Haskell 2010 (ліпень 2010)
Тыпізацыя даных
статычная, строгая
Асноўныя рэалізацыі
Glasgow Haskell Compiler, Jhc, Utrecht Haskell Compiler
Зведала ўплыў
Gofer, Lisp, Miranda
Паўплывала на
Clojure, Elm, Python, Rust, Scala, Swift
Сайт
haskell.org

Haskell (Ха́скел) — функцыянальная мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй, вывадам тыпаў і нястрогімі вылічэннямі. Была распрацаваная для навучання, даследаванняў і прамысловага прымянення; упершыню прапанавала шэраг функцый моў праграмавання, такіх як класы тыпаў і манадычны ўвод-вывад. Асноўнай рэалізацыяй Haskell з’яўляецца кампілятар Glasgow Haskell (GHC). Мова названая ў гонар навукоўца Хаскеля Кары.

Семантыка Haskell гістарычна заснавана на семантыцы мовы праграмавання Miranda, якая канцэнтравала намаганні першапачатковай рабочай групы Haskell. Апошняя афіцыйная спецыфікацыя мовы была створана ў ліпені 2010 года, далейшае развіццё Haskell працягваецца праз моўныя пашырэнні кампілятара GHC.

Haskell выкарыстоўваецца ў навуковых колах і прамысловасці. Наступныя кампаніі вядомыя, як карыстальнікі Haskell: Facebook, GitHub, Tesla Inc., Barclays, BNP, S&P Global, Zalando.

Па стане на май 2021 года Haskell была 28-й па папулярнасці мовай праграмавання па выніках пошуку навучальных дапаможнікаў у Google. У студзені 2018 года мова Haskell мела менш за 1 % актыўных карыстальнікаў GitHub.

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world:

module Main (main) where          -- не абавязковы радок

main :: IO ()                     -- не абавязковы радок
main = putStrLn "Hello, World!"

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт (англ.)
  • Афіцыйная вікі-старонка (англ.)

Read next

In 57 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article