Facebook (чытаецца як ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце.
Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў.
Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША.
Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %.
Функцыі
Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах.
У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў.
Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі ўліковых запісаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі.
Спасылкі
- Парни из Facebook: Где они сейчас? Архівавана 24 студзеня 2012. 11 мая 2010