factograf
BE
Sign in

comm

Comm

comm — утыліта unix, чытае файл1 і файл2, якія павінны быць загадзя лексічна адсартаваны, і генеруе вывад, які складаецца з трох калонак тэксту: радкі, знойдзеныя толькі ў файле файл1; радкі, знойдзеныя толькі ў файле файл2; і радкі, агульная для абодвух файлаў. Імя файла «-» адзначае стандартны ўвод. Перад кожнай калонкай будзе надрукавана столькі сімвалаў табуляцыі, колькі друкуецца калонак з меншымі нумарамі. Напрыклад, калі вывад другой калонкі выключаны, то перад радкамі, якія друкуюцца ў першай калонцы, сімвалаў табуляцыі не будзе зусім, а перад радкамі ў трэцяй калонцы будзе надрукаваны адзін сімвал табуляцыі.

Утыліта comm мяркуе, што файлы былі папярэдне лексічна адсартаваны; усе сімвалы удзельнічаюць у параўнанні радкоў.

Параметры запуску

-1
падавіць вывад першай калонкі.
-2
падавіць вывад другой калонкі.
-3
падавіць вывад трэцяй калонкі.
-i
Неадчувальнае да рэгістру параўнанне радкоў.

Спасылкі

  • comm(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах GNU/Linux (англ.) (гл. GNU Coreutils)
  • comm(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкім камандам OpenBSD (англ.)
  • comm(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах FreeBSD (англ.)
  • Апісанне і прыклады ўжывання Архівавана 2 красавіка 2009.

Read next

In 11 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article