factograf
BE
Sign in

варыяцыя каманднай абалонкі Bourne shell

Bash

Bash
All data from the card 10
Аўтар
Brian Fox[d]
Распрацоўшчык
Праект GNU
Напісана на
C
Аперацыйная сістэма
GNU/Linux, BSD, macOS і Windows
Першы выпуск
8 чэрвеня 1989
Апошняя версія
5.3 (3 ліпеня 2025)
Рэпазіторый
git.savannah.gnu.org/cgi…
Фарматы чытаных файлаў
Bash script[d]
Ліцэнзія
GNU General Public License v3.0 or later[d]
Сайт
gnu.org/software/… (англ.)

Bash (от англ.: Bourne again shell, каламбур «Born again» shell — «адроджаны» shell) — удасканаленая і мадэрнізаваная варыяцыя каманднай абалонкі Bourne shell. Адна з найбольш папулярных сучасных разнавіднасцяў каманднай абалонкі UNIX. Асабліва папулярная ў асяроддзі Linux, дзе яна часта выкарыстоўваецца ў якасці прадусталяванай каманднай абалонкі.

Хоць Bash распрацавана для UNIX і UNIX-падобных аперацыйных сістэм, такіх як GNU/Linux, таксама даступны версіі для Windows, BeOS і Haiku.

Гісторыя

Браян Фокс пачаў пісаць код для Bash 10 студзеня 1988 года пасля таго, як Рычард Столман быў незадаволены адсутнасцю прагрэсу, дасягнутым папярэднім распрацоўшчыкам. Столман і FSF палічылі свабодную абалонку, якая магла б запускаць існуючыя скрыпты, настолькі стратэгічна важнай для цалкам свабоднай сістэмы, пабудаванай на аснове кода BSD і GNU, што гэта быў адзін з нямногіх праектаў, якія яны фінансавалі самі, а Фокс узяўся за гэтую працу як супрацоўнік FSF. Фокс выпусціў Bash у выглядзе бэта-версіі (версія.99) 8 чэрвеня 1989 года і заставаўся асноўным распрацоўшчыкам прыкладна дзесьці да перыяду паміж сярэдзінай 1992 года і сярэдзінай 1994 года, калі ён быў звольнены з FSF, і яго абавязкі былі перададзены іншаму ўдзельніку, Чэту Рэмі.

Спасылкі

  • Bash Reference Manual Архівавана 15 верасня 2019.

Read next

In 48 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article