Arch Enemy — шведскі меладычны дэз-метал гурт, першапачаткова супергурт з Хальмстада, створаны ў 1995 годзе. Яго ўдзельнікі былі ў такіх гуртах, як Carcass, Armageddon, Carnage, Mercyful Fate, Spiritual Beggars, The Agonist, Nevermore і Eucharisti. Гурт быў заснаваны гітарыстам Carcass Майклам Эматам разам з Ёханам Лійвай, якія абодва былі ў дэз-метал гурте Carnage. Гурт выпусціў дванаццаць студыйных альбомаў, тры канцэртныя альбомы, тры відэаальбомы і чатыры міні-альбомы. Першапачаткова фронтмэнам гурта быў Ёхан Лійва, якога ў 2000 годзе замяніла нямецкая вакалістка Ангела Госаў. Госаў пакінула гурт у сакавіку 2014 года, пасля чаго стала менеджарам гурта, а на яе месца прыйшла канадская вакалістка Аліса Уайт-Глуз. Уайт-Глуз пакінула гурт у канцы 2025 года.
Музычны стыль
Музычны стыль Arch Enemy быў класіфікаваны як меладычны дэз-метал. Крытык AllMusic Стыў Х'юі апісвае гучанне гурта як «сумесь уплываў прагрэсіўнага і дэз-металу». Ранейшыя альбомы, такія як Burning Bridges, хоць і класіфікуюцца як меладычны дэз-метал, больш сканцэнтраваны вакол класічнага дэз-металу. Invisible Oranges апісаў гучанне гурта як «своеасаблівую разводненую версію» альбома Carcass 1993 года Heartwork. На іх моцна паўплывалі такія метал-гурты, як Megadeth, Scorpions, UFO, Black Sabbath, Deep Purple, Death, Morbid Angel і Obituary.
Удзельнікі гурта
Дзеючыя
- Майкл Эмат — гітара, бэк-вакал (1995–цяперашні час), бас-гітара (1995–1997, 1998)
- Даніэль Эрландсан − барабаны, клавішныя (1995–1997, 1998–цяпер)
- Шарлі Д'Анджэла − бас (1999—цяпер)
- Джоі Кансепсьён — гітары, бэк-вакал (2023–цяперашні час; замяняе ў 2018 годзе)
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Black Earth (1996)
- Stigmata (1998)
- Burning Bridges (1999)
- Wages of Sin (2001)
- Anthems of Rebellion (2003)
- Doomsday Machine (2005)
- Rise of the Tyrant (2007)
- Khaos Legions (2011)
- War Eternal (2014)
- Will to Power (2017)
- Deceivers (2022)
- Blood Dynasty (2025)
