Adult Swim ([adult swim] або скарочана [as]) — амерыканскі тэлевізійны праграмны блок для дарослай аўдыторыі, які быў задуманы, першым праграмным кіраўніком Cartoon Network, Майклам Лаза.
Праграма блока ўключае мультыплікацыйныя серыялы розных стыляў і жанраў, разлічаныя пераважна на дарослую аўдыторыю. У сетцы прадстаўлены арыгінальныя праекты — асабліва камедыйныя і серыялы-баявікі, — а таксама купленыя кароткаметражныя фільмы, якія звычайна дэманструюцца з мінімальнай цэнзурай або без яе. Фармаваннем праграмнага змесціва Adult Swim займаецца студыя Williams Street. Выходзіць у эфір канала Cartoon Network у вячэрні і начны час, а таксама у прайм-тайм.
Adult Swim быў запушчаны 2 верасня 2001 года і хутка стаў вядомы, дзякуючы трансляцыі мультыплікацыйных сіткомаў, поўнаметражнай мультыплікацыяй для дарослых, пародый, сатыр, мак’юментараў, скетч-камедый і пілотных выпускаў. Многія яго праграмы адрозніваюцца эксперыментальнай эстэтыкай, правакацыйнасцю, імправізацыйным падыходам і сюррэалістычным стылем. Сетка супрацоўнічала з рознымі студыямі, вядомымі сваімі абсурднымі і нестандартнымі камедыйнымі праектамі. Таксама блок транслюе японскае анімэ і амерыканскую экшан-анімацыю. З мая 2012 года падобныя праграмы звычайна выходзяць у суботнім начным блоку Toonami.
Акрамя тэлевізійнай дзейнасці, Adult Swim мела ўласнае гульнявое падраздзяленне Adult Swim Games, якое дзейнічала да 2026 года.
Пасля запуску Adult Swim першапачаткова выходзіў выключна ў начны час. У 2008 годзе блок пачаў паступова пашырацца ў прайм-тайм, а ў 2014 час яго быў перанесены на 20:00 па ўсходнім і ціхаакіянскім часе. Імкнучыся выкарыстаць дарослую аўдыторыю, якая глядзела Cartoon Network днём, Adult Swim яшчэ больш павялічыў эфірны час: з мая 2023 года трансляцыя пачыналася ўжо а 19:00 у будныя дні і па суботах. Пасля змяненняў блок быў дадаткова пашыраны — з 28 жніўня 2023 года яго эфір пачынаецца ў 17:00, у выніку чаго працягласць штодзённага вяшчання пераўзышла працягласць Cartoon Network.
Эфір
Мультсерыялы
Арыгінальныя
| Год | Назва |
|---|---|
| 2000-2015 | Aqua Teen Hunger Force |
| 2017 | Apollo Gauntlet |
| 2003-2018 | The Venture Bros. |
| 2011-цяпер | Off The Air |
| 2005-2014 | The Boondocks |
| 1999-2004 | Home Movies |
| 2018-цяпер | The Shivering Truth |
| 2008-2016 | Childrens Hospital |
| 2018-2019 | Hot Streets |
| 2010-цяпер | Check It Out! with Dr. Steve Brule |
| 2004-2014 | Perfect Hair Forever |
| 2008, 2011-2015 | China, IL |
| 1994-2008 | Space Ghost: Coast to Coast |
| 2019-2021 | Lazor Wulf |
| 2005-2007 | Lucy, The Daughter of the Devil |
| 2018-цяпер | Ballmastrz 9009 |
| 2006-2012 | Металапакаліпсіс |
| 2013-2019 | Mr. Pickles |
| 2005-2008 | Moral Orel |
| 2000-2005 | Sealab 2021 |
| 2001 | The Oblongs |
| 2005-цяпер | Squidbillies |
| 2005-2007, 2018, 2020 |
12 oz. Mouse |
| 2010-2017 | Mary Shelley’s Frankenhole |
| 2013-цяпер | Рык і Морці |
| 2005-цяпер | Robot Chicken |
| 2017 | Самурай Джэк |
| 2016 | Brad Neely’s Harg Nallin' Sclopio Peepio |
| 2004-2005 | Stroker and Hoop |
| 2007-2014 | Superjail |
| 2009-цяпер | Infomercials |
| 2019-2020 | Tigtone |
| 2007-2010 | Tim and Eric Awesome Show, Great Job! |
| 2004-2006 | Tom Goes to the Mayor |
| 2006-2008 | Frisky Dingo |
| 2000-2007 | Harvey Birdman, Attorney at Law |
| 2000-2003 | The Brak Show |
| 2012-цяпер | The Eric Andre Show |
Купленыя
| Год | Назва | Праваўладальнік |
|---|---|---|
| 2005-цяпер | American Dad! | FOX |
| 1999-цяпер | Грыфіны | FOX |
| 1999-цяпер | Футурама | FOX |
| 1997-2010 | King of the Hill | FOX |
