Падзеі
- 6 студзеня: Іспанскія канкістадоры на чале з Франсіска дэ Мантэха заснавалі горад Мерыда на паўвостраве Юкатан.
- 18 чэрвеня: Англійскі кароль Генрых VIII прыняў тытул караля Ірландыі.
- 21 ліпеня: Папа Павел III заснаваў Рымскую інквізіцыю для змагання з пратэстантызмам.
- 24 жніўня: Іспанскі канкістадор Франсіска дэ Арэльяна завяршыў падарожжа па рацэ Амазонцы і выйшаў у Атлантычны акіян.
- 28 верасня: Хуан Радрыгес Кабрыльё ўвайшоў у заліў Сан-Дыега, стаўшы першым еўрапейцам, які дасягнуў Каліфорніі.
- 20 лістапада: Кароль Іспаніі Карл V Габсбург падпісаў законы, накіраваныя на абарону правоў індзейцаў і забарону іх рабства ў калоніях.
- 14 снежня: У сувязі са смерцю шатландскага караля Якава V, яго 6-дзённая дачка Марыя Сцюарт абвешчана каралевай Шатландыі.
Памерлі
- 19 чэрвеня: Леа Іудэ, швейцарскі рэфарматар царквы
- 11 кастрычніка: Томас Уает (паэт)
- 14 снежня: Якаў V, кароль Шатландыі з дынастыі Сцюартаў (нар. 10.4.1512)
- 18 снежня: Станіслаў Гаштольд, ваявода наваградскі і трокскі, апошні прадстаўнік роду Гаштольдаў (нар. каля 1507)