factograf
BE

Сінекура

Сінекура (ад лац.: Sine cura animarum — без клопату) — у сярэднявечнай Еўропе чыста адміністрацыйная пасада ў каталіцкай царкве, не звязаная з пастырскай дзейнасцю, клопатам аб душах вернікаў. Затым паўстала пераноснае значэнне, якое стала цяпер асноўным, - кожная пасада, якая прыносіць даход, але не звязаная з якімі-небудзь сур'ёзнымі абавязкамі (або наогул без іх), альбо нават не звязаная з неабходнасцю знаходзіцца на месцы служэння.

Літаратура

  • Сінеку́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 399. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Read next

In 24 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article