factograf
BE

Слізь

Слізь

Слізь — прадукт сакрэцыі клетак, у шматклетачных арганізмах — пераважна эпітэліяльнай тканкі слізістых абалонак.

Гэта глейкае рэчыва часцей за ўсё складаецца з гліказамінагліканаў, таксама часта ўтрымлівае некаторыя антысептыкі (напрыклад, лізацым) і імунаглабуліны, якія служаць для абароны эпітэліяльных клетак лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, мочапалавой сістэмы, зроку і слыху ў млекакормячых; эпідэрмісу ў земнаводных, жабраў у рыб. Слімакі, смаўжы і некаторыя беспазваночныя таксама вырабляюць слізь, якая, апроч ахоўнай функцыі (як слізістай, так і ад драпежнікаў з-за непрыемнага смаку), можа палегчыць перасоўванне і адыгрываць сваю ролю пры камунікацыі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Слізі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 8. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Read next

In 69 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article