factograf
BE

Секешфехервар

Секешфехервар

Key facts

колькасць насельніцтва95 241
плошча171км²
гэтагорад у Венгрыі, горад
краінаВенгрыя
дата заснавання / стварэння972
вышыня над узроўнем мора118м
All data from the card 12
Краіна
Венгрыя
Медзье
Феер
Кіраўнік
András Cser-Palkovics[d]
Заснаваны
972
Першая згадка
1009
Плошча
170,89 км²
Вышыня цэнтра
118 ± 1 м
Часавы пояс
UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
101465 чалавек (2005)
Афіцыйная мова
венгерская
Тэлефонны код
(+36) 22
Паштовы індэкс
8000
Кафедральны сабор
Кафедральны сабор

Се́кешфе́хервар — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Феер. Насельніцтва 101 465 чалавек (2005). У Сярэднявеччы Секешфехервар быў найважнейшым горадам Венгрыі, месцам размяшчэння каралеўскай рэзідэнцыі. У горадзе былі каранаваны 37 каралёў і 39 каралеў-жонак і пахаваны 15 кіраўнікоў.

Геаграфія і транспарт

Секешфехервар — від зверху
Секешфехервар — від зверху

Горад размешчаны прыкладна ў 65 кіламетрах да паўднёвага захаду ад Будапешта на раўніне на захад ад Дуная, прыкладна на паўдарогі паміж сталіцай і возерам Балатон. Секешфехервар — буйны чыгуначны вузел, злучаны аўтамабільнымі дарогай і чыгункай з Будапештам і найбуйнейшымі гарадамі краіны.

Этымалогія

Назву горада можна перакласці як «Стольны белы град» — гэта венгерскае імя ўзыходзіць да лацінскага «Альба Рэгія», імя, пад якім горад быў вядомы ў Сярэднявечча. Венгерскае szék азначае «прастол» і адлюстроўвае ролю горада ў ранневенгерскай гісторыі, калі ён быў рэзідэнцыяй каралёў, венг.: fehér — «белы», венг.: vár — «крэпасць», «горад». У часы турэцкага панавання горад быў вядомы як Бялград ці Істолні Бялград.

Славутасці

Сад руін
Сад руін
Замак Боры
Замак Боры
2 images
  • Сад руін. Раскрытыя археолагамі рэшткі падмурка знакамітай базілікі XI стагоддзя, у якой каранаваліся і былі пахаваны шматлікія каралі датурэцкай эпохі гісторыі Венгрыі. Базіліка была знішчана ў перыяд турэцкай акупацыі горада. Сад руін знаходзіцца ва ўсходняй частцы старога горада на плошчы Каранацыі.
  • Кафедральны сабор Св. Іштвана. Знаходзіцца ў цэнтры Старога горада, збудаваны ў 1758—1768 гадах у стылі барока на месцы старажытнага гатычнага сабора, разбуранага туркамі.
  • Капліца Св. Ганны. Невялікая капліца побач з кафедральным саборам. Пабудавана ў 1480 годзе. Адно з нешматлікіх будынкаў Сехешфехервара, якія перажылі як турэцкі прыгнёт, так і Другую сусветную вайну.
  • Біскупскі палац. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада — Ратушнай. Створаны ў 1800 годзе ў стылі аўстрыйскі класіцызм (стыль цопф).
  • Ратуша. Размешчана ў паўднёвай частцы Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1690 годзе ў стылі барока, адзін з першых будынкаў, пабудаваных у горадзе пасля адваявання яго ў турак.
  • Палац Зічы. Знаходзіцца заходней ратушы і прылягае да яе. 1781 год, стыль цопф.
  • Царква Св. Імрэ. Займае ўвесь паўночны бок Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1745 годзе, належыць ордэну францысканцаў.
  • Царква Св. Яна Непамуцкага. Барочная царква размешчана на вуліцы Фё. Належыць цыстэрцыянцам.
  • Кармеліцкая царква на поўдні Старога горада. Збудавана ў 1769 годзе, упрыгожана фрэскамі.
  • Тэатр Вёрошмарці. Находится в северной части улицы Фё. Элегантное барочное здание.
  • Замак Боры. Адзіная з архітэктурных славутасцей горада, створаная ў XX стагоддзі. Будаўніцтва замка праводзіў архітэктар і скульптар Ё. Боры. Будаўніцтва скончана ў 1959 годзе. Будынак выкананы ў эклектычным стылі, але ў той жа час гарманічна. Знаходзіцца на паўночным усходзе горада, удалечыні ад цэнтра.

Музеі

Аптэка «Чорны арол»
Аптэка «Чорны арол»
Помнік «Дзяржава» і Біскупскі палац
Помнік «Дзяржава» і Біскупскі палац
2 images
  • Музей-аптэка «Чорны арол». Знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы старога горада — вуліцы Фё. Адкрыта езуітамі ў XVIII стагоддзі.
  • Археалагічны музей Св. Іштвана. Знаходзіцца на вуліцы Фё насупраць аптэкі «Чорны арол». Прылягае да царквы цыстэрцыянцаў. Экспазіцыя раскрывае археалагічную гісторыю горада пачынаючы з рымскіх часоў да нашых дзён.
  • Гарадская мастацкая галерэя — выстаўка венгерскага мастацтва XIX—XX стагоддзяў.
  • Музей лялек.
  • Этнаграфічны музей.

Характэрныя манументы

  • Дзяржава. Адзін з сімвалаў горада, устаноўлены на цэнтральнай плошчы Старога горада — Ратушнай. Каменны атрыбут каралёў — дзяржава — увянчаны каронай і сімвалізуе каралеўскую ўладу.
  • Расколаты звон. Устаноўлены ў заходняй частцы Ратушнай плошчы. Прысвечаны памяці ахвяр Другой сусветнай вайны.
  • Помнік Св. Іштвану. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога горада, на плошчы Св. Іштвана.
  • Помнік каралю Мацьяшу. Рэльефная каменная фігура караля Мацьяша Корвіна размешчана на паўночнай сцяне археалагічнага музея.

Гарады-пабрацімы

Літаратура

  • Секешфехервар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 301. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Секешфехервар
  • Афіцыйны сайт

Read next

In 88 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article