factograf
BE

муніцыпалітэт у Іспаніі

Сарагоса

Сарагоса

Key facts

колькасць насельніцтва693 091
плошча973 780 000м²
гэтамуніцыпалітэт Іспаніі
краінаІспанія
сталіцаСарагоса
вышыня над узроўнем мора211м
кіраўнік адміністрацыіNatalia Chueca
кантынентЕўропа
у адміністрацыйнай адзінцыправінцыя Сарагоса
апісваецца ў крыніцахЯўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрона
All data from the card 11
Краіна
Іспанія
Кіраўнік
Natalia Chueca[d]
Першая згадка
24 да н. э.
Плошча
1063 км²
Вышыня цэнтра
199 м
Водныя аб’екты
Эбра, Huerva River[d], Gállego[d] і Imperial Canal of Aragon[d]
Часавы пояс
UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
682000 чалавек (2020)
Тэлефонны код
976
Паштовыя індэксы
50001—50018
Аўтамабільны код
Z

Сараго́са (ісп.: Zaragoza) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца аўтаномнага рэгіёну Арагон, правінцыі Сарагоса і аднайменнай акругі (Comarca de Zaragoza).

Размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Эбра, каля 200 метраў над узроўнем мора. На 1 студзеня 2007 года ў Сарагосе пражывае 654 390 чалавек, яна з’яўляецца пятым па велічыні горадам Іспаніі.

Гісторыя

Заснавана ў 24 да н.э. на месцы старажытнага паселішча як рымская калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 годзе захоплена свевамі, у 476 — вестготамі. У 714—1118 гадах пад уладай арабаў, у ХІ — пачатку ХІІ стагоддзя цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса I, з 1119 года сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і іншыя прывілеі. У XIV—XVI ст. адзін з важнейшых эканамічных (вытворчасцьсць сукна) і культурных (у 1474 заснаваны ўніверсітэт) цэнтраў Арагона. У XVII—XVIII ст. эканамічна заняпала. У 1-ю іспанскую рэвалюцыю 1808—1814 двойчы ўзята ў аблогу французскімі войскамі (1808, 1808—1909). У Іспанскую рэвалюцыю 1931—1939 гадоў месца баёў паміж рэспубліканскімі войскамі і франкістамі.

Насельніцтва

Год Колькасць
1971 448 500
1981 591 000
1996 602 000
2001 610 976
2002 620 419
2004 638 799
2005 647 373
Год Колькасць
2006 649 181
2007 654 390
2008 666 129
2009 674 317
2010 675 121
2011 674 725
2012 679 624
Год Колькасць
2014 666 058
2015 664 953
2016 661 108
2017 664 938
2018 666 880
2019 674 997
2020 681 877
Год Колькасць
2021 675 301
2022 673 010
2023 682 513
2024 686 986
2025 693 091


Славутасці

У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі старажытнарымскай калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі старажытнарымскіх пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (Х—ХІІ ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкаратыўнымі купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца XVII стагоддзя ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і іншыя), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы XVI стагоддзя ў стылі платэрэска.

Музей прыгожых мастацтваў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Літаратура

  • Сараго́са // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 175. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сараго́са // Т. 22. Ремень — Сафи. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — С. 586. — (Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Сараго́са // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 559. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Сараго́са // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 414. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сараго́са // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 368. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Сараго́са // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 589. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Read next

In 134 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article