factograf
BE

Саксаул

Саксаул

Key facts

гэтатаксон
міжнародная навуковая назваHaloxylon
таксанамічны рангрод

Саксау́л (Halóxylon), (каз.: Сексеуіл/Sekseuil) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Апісанне

Хмызнякі або невялікія дрэвы (вышынёй 1,5— 2 м) з вільчатым галінаваннем і членістымі ломкімі маладымі парасткамі. Фотасінтэз ажыццяўляюць зялёныя галіны. Кветкі абодваполыя, сядзяць па 4 у пазухах лускападобных прыкветкаў. Калякветнік з 5 плёнкавых лісточкаў, якія ўтвараюць ў плодзе (арэшку) крылы. Каранёвая сістэма магутная, добра развітая. Бакавыя карані сыходзяць у глебу на глыбіню 10—11 метраў. Ствол няроўны, моцны, але крохкі. Колер кары белы, чорны, ці карычневы.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List на 2013 год, род уключае 9 відаў:

Усе віды распаўсюджаныя ў паўпустынях і пустынях Азіі. У Казахстане і Сярэдняй Азіі расце два віды: саксаул белы (Haloxylon persicum) і белы (Haloxylon ammodendron).

Літаратура

  • Прохараў В. М. Саксаул // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 92. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

  • Саксаул — род Haloxylon: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Read next

In 39 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article