factograf
BE

рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе

Сава (рака)

Сава (рака)

Key facts

гэтарака
краінаСлавенія
апісваецца ў крыніцахЭнцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона
All data from the card 8
Даўжыня
945 км
Басейн
95 719 км²
Расход вады
1 722 м³/с
• Вышыня
1222 м
Вусце
Дунай
• Вышыня
67 м
Водная сістэма
Дунай → Чорнае мора
Краіна
Славенія Харватыя БіГ Сербія
Месца ўпадзення Савы ў Дунай
Месца ўпадзення Савы ў Дунай

Сава (сербск.: Сава, славенск.: Sava, харв.: Sava, венг.: Szava) — рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе, правы прыток Дуная. Даўжыня ракі — 945 км, плошча басейна — 95 719 км².

Працякае па тэрыторыі Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны (утвараючы яе паўночную мяжу) і Сербіі.

Сава бярэ свой пачатак у гарах Славеніі на паўночны захад ад Любляны ў месцы зліцця двух рэк — Сава Далінска (Sava Dolinska) і Сава Бахінска (Sava Bohinjska), упадае ў Дунай у межах Бялграда.

Суднаходная на працягу 593 км ад г. Сісак у Харватыі да вусця.

Буйныя прытокі:

  • Правыя — Любляніца, Мірна, Крка (Славенія); Купа, Уна (Харватыя), Врбас, Босна (Боснія), Дрына (мяжа Сербіі і Босніі і Герцагавіны), Колубара (Сербія).
  • Левыя — Камнішка Быстрыца, Савінья (Славенія), Сутла, Лонья (Харватыя), Босут (Сербія).

Найбуйнейшы прыток — Дрына.

На рацэ размешчаныя шматлікія гарады:

У месцы, дзе Сава з’яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай, на ёй размешчана некалькі «парных» гарадоў на абодвух баках ад ракі:

  • Харватыя/Боснія і Герцагавіна — Стара Градзішка (Stara Gradiška)/Градзішка (Gradiška), Давор (Davor)/Србац (Srbac), Славонскі Брод (Slavonski Brod)/Басанскі Брод (Bosanski Brod), Жупанья (Županja)/Араш'е (Orašje), Гунья (Gunja)/Брчко (Brčko).
  • Сербія — Срэмска Мітравіца, Бялград.

Нягледзячы на тое, што Любляна была заснаваная на берагах прытоку Савы — Любляніцы, новыя кварталы горада падыходзяць да Савы, гэта дазваляе сцвярджаць, што Сава злучае тры сталіцы — Любляну, Заграб і Бялград. Рака мае вялікае транспартнае значэнне.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 49. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Read next

In 83 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article