factograf
BE

горад у Аргенціне

Расарыа

Расарыа

Key facts

колькасць насельніцтва1 193 605
плошча179км²
гэтагорад Аргенціны
краінаАргенціна
дата заснавання / стварэння5 жніўня 1852 г.
вышыня над узроўнем мора31м
All data from the card 13
Краіна
Аргенціна
Правінцыя
Санта-Фэ
Раён
Расарыа
Мэр
Pablo Javkin[d]
Заснаваны
5 жніўня 1852
Плошча
179 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Водныя аб’екты
Парана
Часавы пояс
UTC-3, летам UTC-2
Насельніцтва
909 397 чалавек (2001)
Шчыльнасць
5080,43 чал./км²
Тэлефонны код
0341
Паштовы індэкс
S2000

Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397 жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.

Гісторыя

Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».

З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.

Насельніцтва

Год Колькасць
2010 1 193 605
2022 1 037 710


Гарады-пабрацімы

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Расарыа Архівавана 25 мая 2002.

Read next

In 103 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article