factograf
BE

Памілаванне

Памілаванне — адмена або змякчэнне крымінальнага пакарання. З’яўляецца адным з асноўных канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акт індывідуальнай міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якога-небудзь (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне памілавання можа быць матывавана па-рознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку памілавання найбольш суровыя меры пакарання (напрыклад, смяротнае пакаранне) замяняюцца на больш мяккія. З асобы, якая адбыла пакаранне, актам памілавання можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права памілавання належыць Прэзідэнту дзяржавы.

Літаратура

  • Памілаванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Read next

In 51 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article