factograf
BE

Мелвін Патан

Мелвін Патан

Key facts

дата нараджэння16 лістапада 1924 г.
дата смерці9 мая 2014 г.
альма-матарУніверсітэт Паўднёвай Каліфорніі
род заняткаўспрынтар, лёгкаатлет
месца нараджэнняЛос-Анджэлес
месца смерціФолбрук
All data from the card 8
Пол
мужчынскі пол
Спецыялізацыя
лёгкая атлетыка
Нарадзіўся
16 лістапада 1924Лос-Анджэлес, акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Памёр
9 мая 2014 (89 гадоў)Фолбрук[d], акруга Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства
ЗША
Альма-матар
Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі ()Універсітэцкая вышэйшая школа[d] ()
Рост
185 см
Вага
72 кг

Мелвін Эмер «Мел» Патан (англ.: Melvin Emery "Mel" Patton; 16 лістапада 1924, Лос-Анджэлес, ЗША — 9 мая 2014, Фолбрук, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, двухразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Лондане (1948).

Найбольшых спартыўных дасягненняў дамогся падчас навучання ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Трэніраваўся ў Дына Кромвеля. Таксама наведваў Універсітэт Каліфорніі (University High School).

У 1947, 1948 і 1949 гадах станавіўся пераможцам чэмпіянатаў NCAA на дыстанцыі 100 ярдаў, у 1948 і 1949 гадах тамсама выйграў і ў забегу на 220 ярдаў. У 1947 годзе щсталяваў сусветны рэкорд на 100 ярдаў — 9,4 с. У наступным годзе палепшыў гэты вынік на адну дзесятую — 9,3 с. У 1949 годзе з вынікам 20,2 с пабіў сусветны рэкорд Джэсі Оўэнса на 220 ярдаў. У складзе зборнай Паўднёвай Караліны двойчы абнаўляў сусветны рэкорд у эстафеце 4×220 ярдаў.

На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) быў пятым на 100-метроўцы, аднак затым здабыў залатыя медалі на дыстанцыі 200 м і ў эстафеце 4×100 м.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры некалькі гадоў працаваў у якасці трэнера па лёгкай атлетыцы, а затым цалкам засяродзіўся на дзейнасці па ўніверсітэцкай спецыяльнасці ў электроннай прамысловасці ў кампаніі Sanders Associates, Inc.

Read next

In 26 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article