factograf
BE

Марэ (квартал)

Марэ (квартал)

Key facts

гэтачастка горада
краінаФранцыя
у адміністрацыйнай адзінцыIII акруга Парыжа
апісваецца ў крыніцахMeyers Konversations-Lexikon, 4. Auflage (1885–1890)
All data from the card 3
Краіна
Францыя
Месцазнаходжанне
III акруга Парыжа
Сайт
parisinfo.com/decouvrir-…
Знакаміты рэстаран Марэ Chez Marianne
Знакаміты рэстаран Марэ Chez Marianne

Марэ (фр.: Marais — «балота») — квартал Парыжа на правым беразе Сены, на ўсход ад Бабура. Размешчаны паміж плошчай Рэспублікі і плошчай Бастыліі, квартал Марэ належыць як да 3-й, так і да 4-й муніцыпальных акруг Парыжа. Межы квартала вызначаны трыма бульварамі і ракой Сенай: на поўначы — бульварам дзю Тампль, на захадзе — Севастопальскім бульварам, на ўсходзе — бульварам Бамаршэ, і на поўдні — Сенай.

Балота, якое знаходзілася раней на гэтым месцы, было асушана ў XIII стагоддзі членамі Ордэна Тампліераў. Тады гэта была ўскраіна горада, сёння — цэнтр. Марэ перажыў горадабудаўнічую гарачку барона Асмана ў XIX стагоддзі, застаўшыся амаль некранутым, і цяпер у квартале можна ўбачыць раскошныя палацы і асабнякі побач са старымі дамамі рамеснікаў.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марэ (квартал)
  • ParisMarais, сайт Марэ
  • Сінагога Турнель Архівавана 9 чэрвеня 2010.
  • Музей мастацтва і гісторыі іўдаізму
  • Фатаграфіі Марэ, 1900 год, наш час

Read next

In 36 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article