factograf
BE

Луперкаліі

Луперкаліі
All data from the card 2
Названа ад
Луперкал[d]
Адлюстроўваецца на
Lupercales[d]

Луперкаліі (лац.: Lupercalia ад lupus-воўк) — старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) — бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.

Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіць. У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.

У 496 годзе Папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла Луперкаліі.

У літаратуры

  • Луперкаліі згадваюцца ў «Параўнальных жыццяапісаннях» Плутарха, а падрабязнае апісанне іх дадзена ў «Фастах» Авідзія

Спасылкі

Read next

In 40 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article