factograf
BE

Кім Чэн Ір

Кім Чэн Ір

Key facts

дата нараджэння16 лютага 1941 г.
дата смерці17 снежня 2011 г.
альма-матарУніверсітэт імя Кім Ір Сена
род заняткаўпалітык, вайсковец, кінапрадзюсар
месца нараджэнняВяцкае
месца смерціПхеньян
All data from the card 21
Папярэднік
Кім Ір Сен як Вялікі Правадыр
Пераемнік
Кім Чэн Ын як Вышэйшы Кіраўнік
Папярэднік
Кім Ір Сен
Пераемнік
Кім Чэн Ын як першы старшыня
Папярэднік
Кім Ір Сен
Пераемнік
Кім Чэн Ын як першы сакратар ППК
Нараджэнне
16 лютага 1941Вяцкае, РСФСР, СССР
Смерць
17 снежня 2011 (70 гадоў)Пхеньян, КНДР
Месца пахавання
Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца
Род
Кімы[d]
Імя пры нараджэнні
руск.: Юрий Ирсенович Ким
Бацька
Кім Ір Сен
Маці
Кім Чэн Сук[d]
Жонка
Hong Il-chon[d], Сон Хе Рым[d], Кім Ён Сук[d], Ко Ён Хі[d] і Кім Ок[d]
Дзеці
Кім Чон Нам, Кім Сул Сон[d], Кім Чон Чхоль[d], Кім Чэн Ын, Кім Ё Чжон і Kim Chun-song[d]
Грамадзянства
КНДР
Веравызнанне
атэізм
Партыя
Працоўная партыя Карэі (1961 – 2011)
Адукацыя
Універсітэт імя Кім Ір Сена (1964)Мальтыйскі ўніверсітэт ()Mangyongdae Revolutionary School[d] ()
Род войскаў
Карэйская народная армія
Званне
Маршал

Кім Чэн Ір (кар.: 김정일, 16 лютага 1941 (паводле савецкіх дадзеных), 16 лютага 1942 (афіцыйная біяграфія), Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР (паводле савецкіх дадзеных), Пэктусан, Карэя, Японія (афіцыйная біяграфія) — 17 снежня 2011) — кіраўнік Паўночнай Карэі, генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі. Сын прэзідэнта Паўночнай Карэі Кім Ір Сена.

Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лагеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1942. Савецкія і кітайскія крыніцы сцвярджаюць, что ён нарадзіўся ў сяле Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР у 1941 і быў названы Юрый Ірсенавіч Кім.

У 1961 уступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — член Паліткамітэта, з 1980 — член Прэзідыума, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал Паўночнай Карэі, з 1993 — старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі.

Пасля смерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзідэнта Кім Ір Сена, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».

Read next

In 119 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article