Карл Фрыдрых Міхаэль Бенц (ням.: Karl Friedrich Michael Benz; 25 лістапада 1844, Мюльбург, цяпер прыгарад Карлсруэ — 4 красавіка 1929) — нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў, якому традыцыйна даецца першынства ў стварэнні бензінавага аўтамабіля. Іншыя сучаснікі Бенца, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах, працавалі незалежна ад яго над тымі самымі задачамі, але Бенц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі звязаныя з усімі працэсамі ўнутранага згарання ў рухавіку аўтамабіля. У 1886 годзе Карл Бенц атрымаў патэнт на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у 1878 годзе.
Галерэя








8 images
Літаратура
- Шахлевіч Л. М. Бенц Карл Фрыдрых // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 102. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Бенц
- Automuseum Dr. Carl Benz, Ladenburg/Germany
- Bertha Benz Memorial Route
