factograf
BE

Кавыль

Кавыль

Key facts

гэтатаксон
міжнародная навуковая назваStipa
таксанамічны рангрод

Кавы́ль — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, шчыльнакустовыя расліны з моцным голым сцяблом вышынёй 30—150 см. Лісце вузкае, складзенае ўздоўж, шылападобнае. Суквецці — сціснутая або слабараскіданая мяцёлка з аднакветнымі двухполымі каласкамі. Плод — зярняўка.

Арэал

Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых, субтрапічных і горных раёнах тропікаў абодвух паўшар'яў. Асноўныя расліны стэпаў, прэрый, пампасаў і паўпустынь.

Значэнне

Кармавыя, прамысловыя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

  • Кавыль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі

  • Ковыль — род Stipa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Stipa (Ковыль) // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Read next

In 48 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article