Біяграфія
Пачынаў як акцёр, здымаўся ў невялікіх ролях у кіно, граў і ў тэатры. З 1953 — асістэнт рэжысёра, асіставаў Анры Вернёю, Жулю Дасэну. Першы ўласны фільм — «Жыгала» — выпусціў у 1960 годзе. Пачынаючы з фільма «Басейн», неаднаразова супрацоўнічаў з Аленам Дэлонам, таксама здымаў у шматлікіх сваіх фільмах Жана-Поля Бельмандо.
Аднак Дэрэ не задавальняў вобраз рэжысёра выключна «крутога» кіно. Браўся ён і за экранізацыі: у 1971 годзе ставіць фільм «Трохі сонца ў халоднай вадзе» па кнізе Франсуазы Саган, у 1998 годзе — кінафільм «Кларыса» па аднайменнай навэле Стэфана Цвейга, а ў 2001 годзе выходзіць тэлефільм Дэрэ «Ліст незнаёмкі» па навэле Стэфана Цвейга.