factograf
BE

Вілы

Вілы

Ві́лы — сельскагаспадарчы пераносны ручны інструмент, які выкарыстоўваецца сялянамі ў сельскай гаспадарцы для пагрузкі і выгрузкі сена і іншых прадуктаў сельскай гаспадаркі, а таксама стварэння праколаў ў глебе для аэрыравання глебы.

Існуюць драўляныя і металічныя вілы з некалькімі зубамі. Сустракаюцца вілы з 2—3 зубамі. Даўжыня зубоў можа сягаць ад 40 да 50 сантіметраў, а дзержака — ад 1,5 да 3 метраў. Сяляне выкарыстоўвалі драўляныя вілы: трохзубыя — пры сціртаванні снапоў, стагаванні сена, двухзубыя — для вытрасання саломы ў час малацьбы. Зараз бытуюць вілы з металічнымі пальцамі (зубамі).

Літаратура

  • Мінько Л. І. Вілы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 112. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
  • Вілы // Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік / склад. В. Д. Астрэйка [і інш.]; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 54—57. — 527 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1230-8.

Read next

In 72 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article