Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.
У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресень, таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581). Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасень.
Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства.
Літаратура
- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. — Львів, 1974. — С. 33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. — С. 138, 139.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С.. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
