factograf
BE

Артур Кларк

Артур Кларк

Key facts

дата нараджэння16 снежня 1917 г.
дата смерці19 сакавіка 2008 г.
альма-матарКінгс-каледж
род заняткаўвынаходнік, сцэнарыст, раманіст
месца нараджэнняМайнхед
месца смерціКаломба
All data from the card 16
Імя пры нараджэнні
брыт. англ.: Arthur Charles Clarke
Псеўданімы
E. G. O'Brien, Charles Willis
Дата нараджэння
16 снежня 1917
Месца нараджэння
Майнхед[d], Сомерсет
Дата смерці
19 сакавіка 2008 (90 гадоў)
Месца смерці
Каломба, Шры-Ланка
Пахаванне
Kanatte Cemetery[d]
Грамадзянства
Вялікабрытанія, Шры-Ланка
Жонка
Marilyn Mayfield[d]
Альма-матар
Кінгс-каледж[d] ()Richard Huish College[d] ()
Род дзейнасці
Празаік, вучоны, футуролаг, вынаходнік
Гады творчасці
1946 — 2008
Жанр
Навуковая фантастыка, утопія
Мова твораў
англійская
Член у
Сусветная акадэмія навук[d] ()
Прэміі
«Вандроўца», «Неб'юла», Х'юга

А́ртур Чарлз Кларк (англ.: Arthur Charles Clarke; 16 снежня 1917, Майнхэд, графства Самерсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Каломба, Шры-Ланка) — англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай са Стэнлі Кубрыкам працай па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касмічная адысея 2001 года» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званне ад каралевы Елізаветы II.

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Роберта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 снежня 1917 года ў горадзе Майнхэд, графства Самерсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лондан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжпланетную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касмічных палётаў; у 1940—1950-я гады двойчы абіраўся яе старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сістэмы для спрошчвання пілотам навігацыі ў складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакументальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасля вайны з адменнасцю скончыў Каралеўскі каледж у Лондане па спецыяльнасцях фізіка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — лаўрэат прэміі Калінгі за дасягненні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпеpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Каломба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэнні серыі тэлеперадач, прысвечаных легендам і міфам сучаснасці.

У 1998 годзе англійская каралева Елізавета II даравала Кларку рыцарскае званне.

У апошнія гады жыцця Артур Кларк цяжка хварэў (па некаторых дадзеных, рассеяным склерозам), у выніку чаго, змушаны быў перайсці да супрацоўніцтва з іншымі пісьменнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 года з-за праблем з дыханнем, якія з’явіліся ў яго з выяўленнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сіндрому.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Кларк
  • Фундацыя імені Артура Кларка (англ.)
  • Старонка прэміі Артура Кларка (англ.)

Read next

In 92 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article