factograf
BE

Антычнасць

Антычнасць
All data from the card 5
Месцазнаходжанне
Старажытная ГрэцыяСтаражытны Рым
Дата пачатку
VIII стагоддзе да н.э.
Дата заканчэння
III стагоддзе
Вывучаецца ў
Classical Greek and Roman history[d] і класічная філалогія
Пазначаны як
Antike
Рымскі форум, цэнтр антычнага Рыма.
Рымскі форум, цэнтр антычнага Рыма.

Ант́ычнасць (ад лац.: antiquus — стары, старажытны, старажытнасць) — перыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н.э. у рэгіёне Міжземнага мора.

Гэты час адрозніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку І стагоддзя н.э., з прычыны пашырэння Рымскай імперыі, таксама палітычнай і культурнай цэласнасцю.

У больш вузкім сэнсе Антычнасцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і класічнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імперыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату). У больш шырокім сэнсе антычнасць уключае гісторыю Егіпта, Міжрэчча, Сірыі, Персіі і Малой Азіі, пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н.э.). Антычная спадчына стала адным з падмуркаў развіцця еўрапейскага грамадства і культуры.

Антычная культура

Дасягненнямі антычнага грамадства сталі дэмакратыя і правы грамадзян. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі філасофія (Сакрат, Платон, Арыстоцель), літаратура (Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій), выяўленчае мастацтва (Фідый, Праксіцель, Лісіп), архітэктура Іктын, Калікрат, Вітрувій), тэатр. У эпоху Антычнасці ўзніклі шматлікія феномены сучаснай культуры, у тым ліку трагедыя і камедыя, сатыра, дыялог, хор, гімназія, амфітэатр, іпадром, цырк, мост, брукаваныя дарогі.

Гл. таксама

  • Антычная культура
  • Антычная літаратура
  • Антычная філасофія

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
  • Grinin L. E. Early State in the Classical World: Statehood and Ancient Democracy Архівавана 23 жніўня 2011. Архівавана 13 мая 2012. In Grinin L. E. et al. (eds.) Hierarchy and Power in the History of civilizations: Ancient and Medieval Cultures. Moscow: URSS, 2008. P. 31-84.

Read next

In 85 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article